Голас душы (хор)
Выгляд
Го́лас душы́ — беларускі касьцёльны хор, заснаваны ў 1996 пры Касьцёле сьвятога Сымона й сьвятое Алены (Менск).
Хор бярэ ўдзел у рэкалекцыях, пілігрымках, хрысьціянскіх спатканьнях, фэстывалях духоўнае музыкі, творчых вечарах кампазытараў і паэтаў Беларусі і іншых краінаў. Мастацкім кіраўніком і хараводм зьяўляецца Тацяна Гажэўская, арганісткай — Яна Куліцкая, хормістрам — Марыя Новікава.
Хор традыцыйна штогод удзельнічае ў Марыйных урачыстасьцях:
- 1-2 ліпеня — Маці Божай Будслаўскай (Беларусь);
- 19-20 ліпеня — Маці Божай Бярдычаўскай (Украіна);
- 14-15 жніўня — Маці Божай Аглонскай (Латвія).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 месца на III міжнародным фэсьце «Łapskie Te Deum» (2000, Лапы, Польшча);
- 1 месца на IX міжнародным конкурсе «Магутны Божа» (2000, Магілёў, Беларусь);
- 1 месца й гран-пры на IV міжнародным фэсьце «Łapskie Te Deum» (2007, Лапы, Польшча).
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Голас душы
- Песьні на вялікі пост
- Do Boga głos wznosimy (2008).