Перайсьці да зьместу

Глушыца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Глушыца
лац. Hłušyca
Агульныя зьвесткі
Выток возера Аблуква (Жыткавіцкі раён)
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня каля 1 км

Глушыца — левы прыток Прыпяці.

У кнізе Н. І. Максімава «Днепр и его бассейн» (Кіеў, 1901) згадваецца слова «глушэц» — «старарэчышча, рукаў ракі, ператвораны ў заліў»; у расейскіх гаворках «глушица» — «затока, заліў, глухі рукаў ракі, старое рэчышча».

Рэчка сфармавалася на месцы старога рэчышча ракі Прыпяці. Зараз яна злучае два возеры — Аблуква і Бабінец і ўпадае ў раку Прыпяць. Раней на месцы былога рэчышча існавала адно возера, якое аб’ядноўвала ў сябе ўсе вышэй згаданыя азёры і мела адну агульную назву Глушыца.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 703