Гетэрагенны ядзерны рэактар
Выгляд
Гетэрагенны ядзерны рэактар — рэактар, у якім ядзернае паліва канструктыўна адзелена ад запавольніка і іншых элемэнтаў актыўнай зоны.
Асноўны прызнак гетэрагеннага рэактару — наяўнасьць цеплавыдзяляльных элемэнтаў (ЦВЭЛаў). ЦВЭЛы могуць мець розную форму (стрыжні, пласьціны і г. д.), але заўжды існуе выразная мяжа паміж палівам, запавольнікам, цепланосьбітам і г. д.
Пераважная большасьць рэактараў, якія выкарыстоўваюцца сёньня — гетэрагенныя, што абумоўлена іх канструктыўнымі перавагамі, у параўнаньні з гамагеннымі рэактарамі.
Гэта — накід артыкула пра ядзерную ці атамную фізыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |