Герб Гвінэі
Герб Гвінэі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1984 |
Герб Гвінэі — сымбал дзяржаўнай улады. Герб быў прыняты ў 1984 годзе.
У цэнтры герба разьмешчаны шчыт з двума з трох колераў нацыянальнага сьцягу: чырвоны і зялёны. Ніжняя частка шчыта афарбаваная цалкам у адпаведнасьці з афарбоўкай нацыянальнага сьцягу: чырвоны, жоўты і зялёны. Чырвоны колер сымбалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, жоўты — колер Гвінэйскага золата і сонца, зялёны — афрыканскую прыроду. Акрамя гэтага на гербе намаляваны голуб з галінкай над пекрыжаванымі мячом і вінтоўкай. На стужцы ўнізе герба напісаны дэвіз: «Праца, Правасудзьдзе, Салідарнасьць» (па-француску Travail, Justice, Solidarité). Кожны колер на гербе адпавядае аднаму са словаў дэвізу: чырвоны — «Праца», жоўты — «Справядлівасьць», зялёны — «Салідарнасьць».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|