Перайсьці да зьместу

Геоід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1. Сусьветны акіян
2. Зямны эліпсоід
3. Стромыя лініі
4. Цела Зямлі
5. Геоід

Геоід (літаральна — «нешта падобнае да Зямлі») — геамэтрычнае цела, адбівалае разьмеркаваньне патэнцыялу[1] сілы цяжару на Зямлі, важнае паняцьце ў геадэзіі.

Вызначэньне паняцьця «геоід»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геоід вызначаецца як эквіпатэнцыяльная паверхня зямнога поля цяжару (уровенная паверхня), прыблізна супадальная зь сярэднім узроўнем водаў Сусьветнага акіяна у неабураным стане і ўмоўна працягнутая пад мацерыкамі. Адрозненьне рэальнага сярэдняга узроўню мора ад геоіда можа дасягаць 1 м. Па вызначэньні эквіпатэнцыяльнай паверхні, паверхня геоіда ўсюды пэрпэндыкулярная стромай лініі.

Некаторыя аўтары пазначаюць вышэйапісанае паняцьце тэрмінам не «геоід», а «асноўная уровенная паверхня», у той час як сам геоід вызначаецца як 3-мернае цела, абмежаванае гэтаю паверхняю.[2]

Тэрмін «геоід» быў прапанаваны ў 1873 годзе нямецкім матэматыкам Яганам Бэнэдыктам Лістынгам для пазначэньня геамэтрычнай фігуры, больш сапраўды адбівалае форму Землі, чым эліпсоід кручэньня.

Геоід зьяўляецца паверхняю, адносна якое вядзецца адлік вышыняў над узроўнем мора. Дакладныя веды геоіда неабходны, у прыватнасьці, у навігацыі — для вызначэньня вышыні над узроўнем мора на аснове геадэзічнае вышыні, непасрэдна вымяранае GPS-прымачамі, а таксама ў фізычнай акіяналёгіі — для вызначэньня вышыняў марское паверхні.

Постаць геоіда залежыць ад разьмеркаваньня масаў і шчыльнасьцяў у целе Зямлі. Яна не мае дакладнага матэматычнага выраза і зьяўляецца практычна неазначальнае, у сувязі з чым у геадэзічных вымярэньнях у Расеі і некаторых іншых краінах замест геоіда выкарыстоўваецца яго набліжэньне — квазігеоід. Квазігеоід, у адрозненьне ад геоіда, адназначна вызначаецца па выніках вымярэньняў, супадае з геоідом на тэрыторыі Сусьветнага акіяна і вельмі блізкі да геоіду на сушы, адхіляючыся толькі на некалькі сантымэтраў на раўніннай мясцовасьці і не больш чым на 2 мэтра ў высокіх горах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]