Перайсьці да зьместу

Георгі Тарнаўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Тарнаўскі
Пракурор БССР
1986  1991
Папярэднік Віктар Макараў
Наступнік пасада адмененая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 чэрвеня 1931 (94 гады)
Сьцяг СССРв. Сінарка, Ільлінецкі раён Віньніцкай вобласьці, УССР, СССР
Памёр1997
Партыя
Адукацыя
Дзеці Аляксандар Тарнаўскі[d]
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Георгі Тарнаўскі[1] (нар. 1 чэрвеня 1931, в. Сінарка, Ільлінецкі раён Віньніцкай вобласьці, УССР — 1997) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Пракурор БССР, Дзяржаўны дарадца юстыцыі 1-й клясы.[2]

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго рабіў у органах пракуратуры Ўкраіны на розных пасадах:

  • памочнік пракурора Тульчынскага раёна Віньніцкай вобласьці
  • пракурор аддзела агульнага нагляду пракуратуры Віньніцкае вобласьці.

У 1960-1961 гады Г. Тарнаўскі на пасадзе сакратара выканкама Віньніцкага гарадзкога Савета народных дэпутатаў. З 1961 па 1965 год на партыйнай працы: інструктар аддзела адміністрацыйных органаў Віньніцкага абкама КП Украіны, а затым памочнік першага сакратара Віньніцкага абкама КП Украіны. З 1965 года пракурор Віньніцкай вобласьці, а з 1981 года начальнік управы агульнага нагляду Пракуратуры Саюза ССР.

У 1986—1991 гадох зьяўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. Пастановаю Вярхоўнага Савета БССР ад 20 ліпеня 1990 года нумар 166-XII выбраны членам камісыі па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Беларускай ССР.

Да 1996 году працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.

Г. Тарнаўскі ўзнагароджаны ордэнам "3нак Пашаны" (1971), нагрудным знакам "Ганаровы работнік пракуратуры".

Заслужаны юрыст Беларускай ССР. Кандыдат юрыдычных навук. Дзяржаўны раднік юстыцыі 1 клясы.

Тарнаўскі зьяўляецца аўтарам наступных кнігаў:[3]

  • В. В. Долежан, Г. С. Тарнавский. Прокурорский надзор за исполнением законов в сельском хозяйстве. — М. «Юрид. лит.», 1986
  • Г. С. Тарнавский. Правовое обеспечение перестройки в современных условиях. — Минск, Правл. о-ва «Знание», 1990
  • Георгий Тарнавский, Валерий Соболев, Евгений Горелик, Куропаты: следствие продолжается, М. «Юрид. лит.», 1990. — 270 с. — ISBN 5-7260-0305-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Дзеяпіс Пракураты Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  2. Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генеральная прокуратура Республики Беларусь (рас.)
  3. Георгий Степанович Тарнавский // Biblus