Генэрал-пленіпатэнцыяр-крыгс-камісар
Выгляд
Генэрал-пленіпатэнцыяр-крыгс-камісар — пасада начальніка камісарыяцкага ведамства, якая займалася забесьпячэньнем расейскай арміі рэчавым і грашовым (1711—1713), а пасьля і правіянцкім забесьпячэньнем (1713—1716). Уведзеная ўказам Пятра I 31 ліпеня 1711 году.
Першым і адзіным генэрал-пленіпатэнцыяр-крыгс-камісарам быў паплечнік Пятра I князь Я. Ф. Далгарукаў (1639—1720), які атрымаў таксама права прысутнасьці ў Сэнаце. Пасада Я. Ф. Далгарукава адпавядала чыну поўнага генэрала, гэта значыць II клясе будучага «Табеля аб рангах» 1722 году. Па Статуце воінскім ад 30 сакавіка 1716 году пасада начальніка камісарыяцкага ведамства стала звацца генэрал-крыгскамісар і адпавядаць чыну генэрал-лейтэнанта, гэта значыць III клясе «Табелі аб рангах».