Геамарфалягічнае раянаваньне
Выгляд
Геамарфалягі́чнае раянава́ньне — падзел зямной паверхні на рэгіёны паводле асаблівасьцяў рэльефу. Комплекснае геамарфалягічнае раянаваньне ўлічвае марфалёгію, марфамэтрыю, генэзіс і дынаміку рэльефу. Выдзяленьне буйных рэгіянальных адзінак засноўваецца на аналізе марфаструктуры.
Геамарфалягічнае раянаваньне праводзіцца таксама па асобных геамарфалягічных прыкметах — генэтычных, марфамэтрычных і іншых. На больш нізкіх ступенях раянаваньня за аснову прымаюцца марфаскульптурныя асаблівасьці рэльефу.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с., С. 17
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |