Перайсьці да зьместу

Гаўрыіл Сугробаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўрыіл Сугробаў
Дата нараджэньня 1906
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 студзеня 1989(1989-01-25)
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «За працоўную доблесьць» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Гаўрыі́л Ляво́нцьевіч Сугро́баў (1906, Пензенская губэрня, Расея — 25 студзеня 1989) — дырэктар БДІНГ у 1938—1939 і 1949—1962.

Зь сялянскае сям’і. Скончыў пэдтэхнікум, а ў 1931 гісторыка-эканамічнае аддзяленьне Маскоўскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля сканчэньня асьпірантуры пры катэдры эканамічнае геаграфіі Маскоўскага плянавага інстытуту (1936) быў накіраваны ў БДІНГ загадчыкам катэдры эканамічнае геаграфіі. Працаваў намесьнікам дырэктара па вучэбнай працы, а з 1938 — дырэктарам. У верасьні 1939 у сувязі з пастановай ЦК КПБ(б) і Саўнаркама БССР быў прызначаны намесьнікам старшыні Дзяржпляну пры СНК БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў 1949 працаваў у плянавых органах Дзяржпляна. У 1949 ізноў стаў дырэктарам інстытуту, адначасова загадваў катэдрай эканамічнае геаграфіі. За пэрыяд працы дырэктарам інстытуту шмат увагі надаваў укамплектаваньню яго высокакваліфікаванымі кадрамі, пытаньням арганізацыі працы катэдраў і паляпшэньня навукова-дасьледчае працы. Сышоў на пэнсію ў 1962. Меў урадавыя ўзнагароды: ордэн «Чырвонай Зоркі», мэдалі «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай айчыннай вайне», «За працоўную доблесьць».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]