Гарадоцкі замак
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Гарадоцкі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гарадок |
Гарадо́цкі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Гарадку. Знаходзіўся на абодвух берагох ракі Гаражанкі. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак у Гарадку збудавалі ў першай палове XVII ст.
У 1981 годзе замак дасьледаваў Міхась Ткачоў. Археалягічныя дасьледаваньні выявілі нязначныя фрагмэнты посуду ды іншых рэчаў XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фартыфікацыі месьціліся з абодвух бакоў ракі Гаражанкі: на балоцістым лузе левага ўзьбярэжжа было чатырохкутнае зямельнае ўмацаваньне, а на правым узвышаным беразе стаяў мураваны замак[1]. Апошні меў форму пяцікутніка і ўмацоўваўся валам і ровам. Роў меў шырыню да 16 мэтраў (яго рэшткі захаваліся з паўночнага, усходняга і часткова заходняга бакоў замчышча). З паўночна-заходняга боку знаходзілася балота, зь якога выцякаў і ўпадаў у абарончы роў ручай. Бастыёны замка знаходзіліся на адлегласьці 20 мэтраў адзін ад аднаго (іх сьляды выявілі ў паўночнай і ўсходняй частках Замчышча)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.