Ганчанка
Выгляд
| Ганчанка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Гончы |
| Вусьце | Ольса |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 13 км |
Ганча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Ольсы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня каля 13 км.
Пачынаецца за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гончы мэліярацыйнымі канавамі з тарфянога масіву, які асвоены торфапрадпрыемствам «Ганчанскае», вусьце за 1 км на поўдзень ад моста праз Ольсу на чыгунцы Магілёў — Асіпавічы. Рэчышча ў вярхоўі і каля вёскі Гонча каналізаванае. На берагах пераважае лес[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 121
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121