Ганна Семяновіч
Ганна Семяновіч | |
Ганна Семяновіч | |
Дата нараджэньня | 1 сакавіка 1980 (44 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква, РСФСР |
Грудзі | 140 см |
Стан | 60 см |
Сьцёгны | 94 см |
Колер валасоў | рудая / бляндынка |
annasemenovich.ru |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семяновіч.
Га́нна Рыго́раўна Семяно́віч (1 сакавіка 1980, Масква, РСФСР) — расейская фігурыстка і эстрадная сьпявачка; салістка гурту «Блестящие» (2003—2007).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацькі: Тацьцяна Дзьмітрыеўна і Рыгор Цімафеевіч.
Фігурным катаньнем Ганна Семяновіч займалася з трохгадовага ўзросту. Скончыўшы школу, паступіла ў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізычнай культуры. Трэнэрамі Ганны былі: заслужаны трэнэр СССР Алена Чайкоўская; заслужаны трэнэр Расеі Натальля Лінічук; заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнэр Расеі Генадзь Карпаносаў. Выступала ў парах з Максімам Качанавым, Уладзімерам Фёдаравым (1995—1999), Раманам Кастамаравым (1999—2000) і Дзянісам Самохіным (2001).
Неаднаразова заваёўвала прызавыя месцы на міжнародных спаборніцтвах, уваходзіла ў шасьцёрку наймацнейшных фігурыстаў сьвету ў танцах на лёдзе. Пара Ганна Семяновіч — Раман Кастамараў пад кіраўніцтвам Натальлі Лінічук станавілася срэбнымі прызэрамі чэмпіянату Расеі (2000) і лічылася другім па сіле расейскім дуэтам пасьля пары Ірына Лабачова — Ільля Авербух.
Сур’ёзная траўма мэніску і наступная апэрацыя прымусілі Ганну Семяновіч пакінуць фігурнае катаньне. Вярнуўшыся пасьля трох гадоў жыцьця ў ЗША, дзе яна трэніравалася, у Расею ва ўзросьце 21 гадоў, Ганна Семяновіч адмовілася ад прапановы ўвайсьці ў балет Ігара Бобрына, Натальлі Бясьцемьянавай і Тацяны Тарасавай. Замест гэтага праз два месяцы яна вырашыла паспрабаваць сябе ў музыцы і стварыла пры дапамозе прадусара Данііла Мішына музычны калектыў пад назвай «Ангелы Чарли». Хоць група правяла шэраг пасьпяховых выступаў і выпусьціла кліп з удзелам Марыі Бутырскай, неўзабаве з-за цяжкасьцяў зь фінансамі яна спыніла сваё існаваньне, а Семяновіч была запрошаная працаваць на тэлебачаньні.
Тэлебачаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова Ганна Семяновіч вяла спартовыя праграмы на «3 канале», «7ТВ», затым была занятая ў музычнай праграме на канале «ТВС», а таксама праграмах «Раніца» і «Ноч» на канале «СТС». У ролі вядучай пілотнай праграмы «Адреналин па-ти» (канал «СТС»), брала інтэрвію ў гурта «Блестящие» (у складзе Жаны Фрыске, Ксеніі Новікавай, Юліі Кавальчук), пасьля чаго атрымала ад прадусараў гурта Андрэя Грознага і Андрэя Шлыкова прапанову далучыцца да яе складу. Ганна Семяновіч адмовілася ад працы на канале «Муз-ТБ» і пачала сваю кар’еру ў «Блестящих».
Ганна Семяновіч некалькі разоў здымалася ў кіно і на тэлебачаньні: у сэрыялах «Халасьцякі» (2004), «Бальзакаўскі ўзрост, або ўсе мужыкі сво…» (2004), «Асуджаная стаць зоркай» (2005), «Студэнты» (2005), «Клюб» (2006), фільмах «Начны дазор» (2004), «Іронія лёсу. Працяг» (2007) і тэлевізійным сатырычным часопісе «Фитиль» (2005, № 65, сюжэт «Фільм! Фільм! Фільм!»). Яе апошнім праектам стаў камэдыйны сэрыял «Уся такая раптоўная», у якім Семяновіч гуляе галоўную ролю.
У 2006 годзе Ганна Семяновіч прыняла ўдзел у тэлешоў «Зоркі на лёдзе», якое выходзіла на 1 канале расейскага тэлебачаньня. Меркавалася, што яе партнёрам стане тэлевядучы Андрэй Малахаў, але ад удзелу ў праграме ён адмовіўся, і Ганна Семяновіч выступала ў пары зь Вячаславам Разьбягаевым. У выніку, пара Семяновіч-Разьбягаяў заняла сёмае месца. Неўзабаве пасьля ўдзелу ў тэлешоў, Семяновіч абвясьціла аб выхадзе са складу «Блестящих». Па чутках, вядуцца перамовы з кіраўнікамі расейскага прадстаўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту з нагоды яе магчымага ўдзелу ў наступнай зімовай Алімпіядзе-2010[1].
У 2007 годзе Ганна Семяновіч прыняла ўдзел у тэлешоў «Ледніковы пэрыяд», выходзілым на 1 канале расейскага тэлебачаньня. Яе партнэрам быў Аляксей Макараў.
Валодаючы неардынарнай зьнешнасьцю і буйным бюстам (пяты з паловай памер[2]), Ганна Семяновіч неаднаразова здымалася для мужчынскіх часопісаў («Maxim», «XXL», «FHM», «Пингвин»). Бюст сьпявачкі, выклікае адмысловую цікавасьць у «жоўтай прэсы», па яе ўласных словах, «дастаўся ад мамы»[3]. Тым ня менш, гэта не пацьверджана.
Аднак, нягледзячы на заявы аб «спадчыннасьці», яе былы партнэр Раман Кастамараў неаднаразова заўважаў, што яе грудзі прыкметна вырасьлі падчас эстрадных выступаў, адсылаючы да фатаграфіяў, зробленых падчас кар’еры Ганны Семяновіч як фігурысткі.
Удзел у спартовых спаборніцтвах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1995 — NHK Trophy (Нагоя, Японія)
- 1996 — NHK Trophy (Асака, Японія)
- 1998 — Trophee Lalique (Парыж, Францыя)
- 1998 — Чэмпіянат Расеі (Масква, Расея)
- 1998 — Чэмпіянат сьвету (Мінэапаліс, ЗША)
- 1999 — Чэмпіянат Расеі (Масква, Расея)
- 1999 — Кубак Расеі (Санкт-Пецярбург, Расея)
- 2000 — Чэмпіянат Расеі (Масква, Расея)
- 2000 — Фінал нацыянальнага адбору (Расея)
- 2000 — Чэмпіянат сьвету (Ніцца, Францыя)
- 2000 — Чэмпіянат Эўропы (Вена, Аўстрыя)
- 2001 — Чэмпіянат Расеі (Масква, Расея)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Супольныя праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Халасьцякі
- Асуджаная стаць зоркай
- Клюб
- Уся такая раптоўная
- Іронія лёсу. Працяг (2007)
- 2008 — Кунг-Фу Панда — расейская агучка, Майстар Гадзюка
- 2008 — Гітлер капут! — радыстка Зіна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт групы «Блестящие» (рас.)
- Асабісты сайт Ганны Семяновіч (рас.)
- Ганна Семяновіч на здымках сэрыяла «Уся такая раптоўная» (рас.)
- Ганна Семяновіч (анг.) на сайце IMDb
- Ганна Семяновіч на Infinitiv.ru (рас.)