Ганна Крофта
| Ганна Крофта | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 20 кастрычніка 1986 (39 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца |
| Узнагароды | |
Га́нна Ўладзімераўна Крофта (у дзявоцтве — Аўчы́ньнікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гародня) — беларуская паэтка. Кандыдатка філялягічных навук.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 году ў Гародні. Скончыла Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я.Купалы, вучылася ў асьпірантуры гэтага ж унівэрсытэту. У 2014 годзе абараніла дысэртацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам катэдры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладаньня Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я.Купалы[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар публікацыяў у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газэце «Наша ніва», калектыўных зборніках.
У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песьню Лэсьлі Найфа «Людзі на балоце».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2011 — «Ад зачыненай брамы», зборнік паэзіі
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2005 годзе стала ляўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ганна Аўчыннікава. Кропля бурштыну. Вершы // Дзеяслоў(недаступная спасылка)