Перайсьці да зьместу

Гамбіт каралевы (міні-сэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Гамбіт каралевы»
па-ангельску: The Queen's Gambit
Жанр тэлесэрыял — экранізацыя раману[d], тэлевізійная драма[d], гісторыя пра сталеньне[d] і спартовы фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Queen's Gambit[d]
У ролях
Кампазытар
Распаўсюд Netflix
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Гамбіт каралевы» (альтэрнатыўная назва — «Фэрзевы гамбіт») (па-ангельску: The Queen’s Gambit) — амэрыкскі драматычны міні-сэрыял, заснаваны на аднайменным рамане Ўолтера Тэвіза, выдадзеным у 1983 годзе. Стваральнікі сэрыялу Скот Фрэнк і Алан Скотт. Галоўную ролю ў ім згуляла Аня Тэйлар-Джой. Прэм’ера на Netflix адбылася 23 кастрычніка 2020 году. Праект стаўся самым папулярным мінісэрыялам у гісторыі Netflix: за першыя 4 тыдні яго паглядзелі 62 млн чалавек[2].

Сэрыял расказвае гісторыю шахматнага вундэркінда-сіраты Бэт Харман, якая імкнецца стаць самай выбітнай шахматысткай у сьвеце, але пры гэтым змагаецца з эмацыйнымі праблемамі, а таксама з наркатычнай і алькагольнай залежнасьцю. Дзеяньне сэрыялу пачынаецца ў сярэдзіне 1950-х гадоў і працягваецца да 1960-x.

  • Аня Тэйлар-Джой — Элізабэт Харман, сірата, якая з малых гадоў хоча стаць выбітнай шахматысткай у сьвеце, хаваючы пры гэтым ўзрастаючую залежнасьць ад наркотыкаў і алькаголю.
    • Айсла Джонстан — юная Бэт.
    • Анабэт Кэлі — Бэт ва ўзросьце 5 год.
  • Томас Бродзі-Сангстэр — Бэні Ўотз, сябар і адзін з галоўных супернікаў Бэт.
  • Гары Мэлінг — Гары Бэлцік, былы чэмпіён штату Кентукі па шахматам, зь якім пачынае сябраваць Бэт.
  • Марыэль Хэлер — Эльма Ўітлі, прыёмная маці Бэт.
  • Марчын Дарачыньскі — Васіль Баргоў, савецкі чэмпіён сьвету па шахматам і самы моцны супернік Бэт.
  • Адну з роляў у сэрыяле, чэмпіёна СССР Боргава, прапанавалі сыграць чэмпіёну сьвету па шахматам Гары Каспараву. Ад ролі ён адмовіўся, але стаў кансультаваць сцэнарыстаў[3]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]