Галіна Булыка
Галіна Булыка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 6 сьнежня 1960 (63 гады) |
Бацькі | Аляксандар Булыка |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, журналістка, паэтка |
Гады творчасьці | 1975 — цяпер |
Жанр | лірыка |
Мова | беларуская мова |
Галіна Булыка (нар. 6 сьнежня 1960, в. Асава Воранаўскі раён) — беларуская пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983). Працавала стажорам-дасьледчыкам у Інстытуце фізыка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і вэлясыпэднага заводу, інжынэрам-наладчыкам Упраўленьня пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрому СССР. У 1989 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе ў часопісе «Бярозка». Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэньня сьнежня» ў калектыўным зборніку «Сьцяжына» (1983), зборніку паэзіі «Сінтэз» (1986).
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1986 — "Сынтэз"
- 1994 — "Турмалін"
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галіна Булыка, Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы Галіны Булыка на Беларускай Палічцы