Перайсьці да зьместу

Галюцынацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галюцынацыя
Сынонім Амарока
Спэцыяльнасьць псыхіятрыя, мэдычная псыхалёгія, псыхатэрапія
Працягласьць У людзей з кароткачасовым псыхатычных засмучэньнем гэта доўжыцца менш за адзін месяц. Шызафрэнічныя галюцынацыі могуць доўжыцца ўсё жыцьцё пры адсутнасьці лячэньня.
Віды Зрокавыя, слыхавыя, смакавыя, нюхальныя й тактыльныя галюцынацыі.
Сьмяротнасьць Невядомая
Галюцынацыя ў Вікісховішчы

Галюцына́цыя, таксама амаро́ка[1] — абман зроку, слыху, нюху або дотыку, які ўзьнікае ў сьвядомасьці, бязь зьнешняга раздражняльніка; уяўнае адчуваньне таго, чаго ў сапраўднасьці няма[2].

Ён узьнікае пры моцнай стомленасьці й / або ўжываньні адмысловых рэчываў.

Адрозьніваюць галюцынацыі:

  • зрокавыя;
  • слыхавыя;
  • смакавыя;
  • нюхальныя;
  • тактыльныя й інш.

Паводле складанасьці:

  • простыя (успышкі, шоргат, стук);
  • складаныя (вобразы людзей, гаворка).

Існуюць таксама сапраўдныя галюцынацыі й псэўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені зьвязаныя з пачуцьцём рэальнасьці; адсутнічаюць у дзіцячым узросьце).

Да галюцынацыяў не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псыхозаў інфекцыйнага й інтаксікацыйнага паходжаньня.

Асноўны артыкул: Галюцынагены

Галюцынаґены — кляса рэчываў, здольных выклікаць галюцынацыі. Да іх адносяцца дысацыятывы й халіналітыкі.

У Беларусі лекавае й навуковае выкарыстаньне галюцынаґенаў забаронена.

  1. ^ Амарока // Кароткі расейска-беларускі фармакалягічны слоўнік. — Менск: Тэхналёгія, 1995. — Укладальнікі: С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — © Slounik.org, 2003—2023
  2. ^ Тлумачэньне слова «Галюцынацыя». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.