Перайсьці да зьместу

Гальштук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мужчына пры каляровым гальштуку.

Гальштук, краватка, шыявяз (па-нямецку: Halstuch, літаральна шыйная хустка; па-італьянску: сravatta) — палоска тканіны, завязаная вакол шыі. Выкарыстоўваецца як упрыгожваньне, аксэсуар. Часта ёсьць прадметам афіцыйнага гардэроба або офіснага адзеньня, які носяць у дэкаратыўных або сымбалічных мэтах, разьмешчаны пад складзеным каўнерыкам кашулі і звычайна апускаецца на грудзі. У рэдкіх выпадках гальштукі носяць над каўнерыкам кашулі. Звычайна спалучаюць з кашулямі з каўнерыкам пад пінжакамі, але часта сустракаюцца і зь іншымі прадметамі адзеньня, як то спартовыя паліто і швэдары з V-падобным выразам. Гальштукі таксама могуць быць часткай формы, аднак у прафэсіях, дзе прадугледжаная фізычная праца, канец гальштука часта запраўляецца за гузікі кашулі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]