Перайсьці да зьместу

Гальміроліз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гальміроліз (па-грэцку: halmyros салёны + па-грэцку: lysis распад) — падводнае выпятрэньне, хіміка-мінэралягічнае пераўтварэньне першасных адкладаў на дне мора пад узьдзеяньнем працэсаў распусканьня, акісьленьня і інш.

Гальміроліз тлумачыць паходжаньне некаторых мінэралаў, што ўтвараюцца толькі ў марскіх адкладах (глаўканіт, шамазіт і інш.), падводнае зьмяненьне вульканічных туфаў, якое прыводзіць да ўтварэньня бэнтаніту і іншых разнастайнасьцяў паглынальных глінаў. Асабліва спрыяльныя для гальміролізу месцы павольнага адкладаньня на марскім дне дробных часьціц.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.