Галька
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Галька — акатанныя ў рознай ступені абломкі горных парод дыямэтрам ад 1 да 10 см. Акатываньне востравугальных абломкаў адбываецца пад дзеяньнем цякучай вады рэк або азёрных і марскіх прыбярэжных хваль. Марская галька звычайна мае больш плоскую форму, чым рачная. Па велічыні галькі падзяляюцца на дробныя (1—2,5 см), сярэднія (2,5—5 см) і буйныя (5—10 см). Галька ўжываецца галоўным чынам у дарожным будаўніцтве.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Галька — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў