Перайсьці да зьместу

Галушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галушкі
Славацкія брынзавыя галушкі са шкваркамі
Славацкія брынзавыя галушкі са шкваркамі
Нацыянальная страваславацкая, украінская
ПаходжаньнеСлаваччына, Украіна
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікікляр[d]

Галу́шкі (па-ўкраінску: Галушки, па-славацку: Halušky) — украінская і славацкая страва з адвараных у кіпені кавалачкаў цеста. У адрозненьне ад варэнікаў ня маюць начыньня. Галушкі гатуюць як асобную страву або вараць зь імі суп.

На Галічыне больш распаўсюджаныя палюшкі — галушкі, у склад якіх уваходзіць адвараная бульба.

Спосаб прыгатаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеста для галушак гатуюць на аснове мукі (звычайна пшанічнай ці грэчневай або іх сумесяў), ці манных крупаў, ці сумесі мукі з бульбай, тварагом, дадаючы яйкі, ваду, соль, цукар. Цеста дзеляць лыжкай альбо раскатваюць да таўшчыні 1,5 см і наразаюць на невялікія квадраты, потым вараць у падсоленым кіпені (або булёне ці малацэ), пакуль не ўсплывуць. Адвараныя галушкі падаюць на стол з растопленым маслам альбо са шкваркамі і смажанай цыбуляй.

Перад падачай на стол галушкі можна крыху падсмажыць на патэльні з падагрэтым алеем.

У Славаччыне галушкі звычайна падаюцца пасыпаныя авечай брынзай ці іншым струганым сырам, а таксама са шкваркамі. Таксама могуць падавацца з кіслай капустаю; у такім выпадку называюцца страпачкі.

  • Шалимов С. А., Шадура Е. А. Современная украинская кухня, Київ, Техніка, 1977, 320 с., пераклад з украінскай.