Галодныя гульні: Узгараньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
'Галодныя гульні: узгараньне
The Hunger Games: The Catching Fire
Catching-Fire poster.jpg
Жанр навукова-фантастычны фільм[1][2][3][4][5][6][7], прыгодніцкі фільм[1][4][5][6][7], фільм-драма[2][8][9][7], антыўтапічны фільм і экранізацыя літаратурнага твору
Рэжысэр Фрэнсіс Лоўрэнс
Прадусар Ніна Джэйкабсан
Джон Кілік
Сцэнарыст Сьюзэн Колінз (раман)
Сайман Бафой
Майкл Арндт
У ролях Джэніфэр Лоўрэнс
Джош Гатчэрсан
Вудзі Гарэлсан
Кампазытар James Newton Howard[d]
Апэратар Джо Ўілемс
Вытворчасьць Lionsgate Films (ЗША/ВБ)
StudioCanal (Нямеччына)
Universal Studios (Італія)
Дата выхаду 2013
Час 146 хвілінаў
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт 130 млн $
Прыбытак 865 011 746 $
Папярэдні Галодныя гульні (фільм)
Наступны Галодныя гульні: Сойка-перасьмешніца
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Гало́дныя гу́льні: узгара́ньне» (па-ангельску: The Hunger Games: The Catching Fire) — фільм рэжысэра Фрэнсіса Лоўрэнса паводле раману Сьюзэн Колінз «Узгараньне», сыквэл фільму «Галодныя гульні». Сусьветная прэм’ера адбылася ў Лёндане 11 лістапада 2013 году, у ЗША — 19 лістапада. Слоган фільму «Памятай, хто твой сапраўдны сябар».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз год пасьля перамогі на 74-х Галодных гульнях, Кэтніс Эвердын і яе партнёр Піт Мэларк павінны праехаць па турнэ, у якім яны наведаюць ўсе раёны. Але перад ад’ездам Кэтніс наведвае прэзыдэнт Сноў, які напужаны тым, што Кэтніс кінула яму выклік год таму падчас гульні, калі яна вырашыла памерці за Піта. Кэтніс і Піт абвешчаныя пераможцам, гэта падсілкоўвае магчымае паўстаньне. Ён кажа, што Кэтніс падчас тура лепш паспрабаваць пераканаць усіх, што яна тушыць полымя, інакш яна будзе ў небясьпецы. Але, на жаль, яна не ў стане зрабіць гэта. Так Сноў вырашае правесьці дадатковыя гульні, якія ён мае права рабіць кожныя 25 гадоў. Ён вырашае распачаць Галодных гульні, дзе папярэднія пераможцы будуць спаборнічаць між сабой. Іх настаўнік Хэйтміч лічыць, што адзіны шанец на выжываньне — заключыць саюз зь некаторымі іншымі ўдзельнікамі.

Беларускі пераклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм агучаны суполкай «Belmovie — фільмы па-беларуску»[10].

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]