Газэль-доркас
Выгляд
Газэль-доркас (Gazella dorcas) — невялікая газель, важыць усяго 20 кг. Яе арэал ахоплівае Паўночную Афрыку, Ізраіль, Лібан, Ярданію, Сырыю, Ірак, захад Саудаўскай Арабіі і Емен.
Газэль-доркас жыве ў пустыні і, дзякуючы сваёй афарбоўцы пясчанага колеру, ідэальна замаскіраваная. Ніжні бок цела ў яе белы, бакі зьлёгку чырванаватыя. Яна можа наогул нічога ня піць, бо ўсю патрэбнасьць у вадкасьці яна ў стане пакрываць за кошт расы на расьлінах, якімі яна сілкуецца, а таксама за кошт вадазапаслівых расьлінаў, якія растуць у пустыні.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доркас зьяўляецца грэцкім словам, якое значыь газель. Уласна слова газель паходзіць ад арабскага ghazal. Газэль-доркас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў