Гадава пакаленьне
Выгляд
Гадава пакаленьне — радаслоўную вяло ад Гада, сёмага сына Якава. Пры падзеле Палестыны яно, валодаючы мноствам статкаў жывёлы, атрымала разам з Рубімавым пакаленьнем і паловай Манасіева пакаленьня тэрыторыю на ўсходнім беразе ракі Ярдан. Нягледзячы на пастухоўскі лад жыцьця, вылучалася сваёй ваяўнічасьцю. Будучы пярэднім краем ізраільскага народу за Ярданам, яно актыўна дапамагала сваім суплеменьнікам заваёўваць палестынскія землі, вяло пасьпяховыя і пераможныя войны з агаранамі, ізмаілцянамі і іншымі арабійскімі плямёнамі таго часу. Гадава пакаленьне раней за іншыя ізраільскія плямёны стала аб’ектам нападаў асырыйскіх цароў. У часы прароцтва Ераміі яго тэрыторыя была заваяваная аманітамі, а ў 733—732 да н. э. далучана да Асырыі.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Скарына Ф. Творы:… С. 166.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3 С. 165
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |