Гагрскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гагрскі раён на карце Абхазіі

Гагрскі раён (па-абхаску: Гагра араион) — раён (адзінка адміністрацыйнага падзелу) Абхазіі. Знаходзіцца на крайнім захадзе краіны, мяжуе з Расеяй (Краснадарскі край, па рацэ Псоў) і з Гудаутскім раёнам. Адміністрацыйны цэнтар — Гагра. Плошча 772 км², насельніцтва 37 тысяч чалавек (2003).

Буйнейшыя населеныя пункты Гагра, Піцунда, Гячрыпш, Цандрыпш, Бзыбта. Раён адзначаецца высокім рэкрэацыйным патэнцыялам. На тэрыторыі раёна разьмяшчаецца возера Рыца.