Перайсьці да зьместу

У Кантакце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «В Контакте»)
У Кантакце
Тып сацыяльная сетка
Даступныя мовы Беларуская (тарашкевіца) і 88 іншых (28 ліпеня 2020)[1]
Уладальнік ТАА «В Контакте»[2]
Аўтар Павал Дураў
Пачатак працы 10 кастрычніка 2006 (19 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя вольная
Прыбытак 93,8 млн $ (2010)
Актуальны стан Дзейны
Рэйтынг Alexa 23 (28 ліпеня 2020)[3]
Мова праграмаваньня KPHP[d]
vk.com

«УКантакце» (рас. ВКонтакте) або «ВК» (міжнародная назва VK)— расейская сацыяльная сетка, заснаваная ў 2006 г. Паўлам Дуравым. Першапачаткова прызначалася для студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, пазьней — для сувязі з блізкімі.

Са студзеня 2009 году «ВК» наведвала больш людзей, чым галоўнага канкурэнта ў Расеі — «Одноклассники»[4]. У студзені колькасьць наведнікаў зь Беларусі перавысіла мільён, зь іх 110 тыс. ва ўзросьце звыш 25 гадоў[5]. У лютым налічвала 10 млн карыстальнікаў, 2 млн зь якіх былі зь Беларусі[6]. У ліпені 2010 г. мела 80 млн карыстальнікаў і была найбольш наведванай у Беларусі[7]. У лютым 2011 году штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 23 мільёны чалавек.[8] На 2011 г. найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці паводле папулярнасьці сайт ва Ўкраіне і ў Казахстане, чацьверты — у Беларусі, 42-і — у сьвеце[9]. На 1 сьнежня 2012 г. сетка налічвала звыш 190 млн. улічаных карыстальнікаў, рэкляма падавалася толькі ў расейска- і ўкраінскамоўным выглядзе сайту. У студзені 2014 году аўтар «У Кантакце» Павал Дураў прадаў сваю долю ў кампаніі, а у красавіку 2014 году падаў заяву на звальненьне з пасады Генэральнага дырэктара[10]. 1 красавіка 2016 году зьмяніўся дызайн «У Кантакце»[11]. У 2017 годзе «У Кантакце» заблякаваны ва Ўкраіне[12].

Рэйтынг у Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Кантакце займае трэцяе месца паводле папулярнасьці ў Беларусі[13].

  1. О нас. ВКонтакте. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
  2. Лицензионное соглашение. ВКонтакте (5 ліпеня 2017).
  3. vk.com Competitive Analysis, Marketing Mix and Traffic (анг.). Alexa. Праверана 28 ліпеня 2020 г.
  4. Россияне больше всех сидят в социальных сетях. Lenta.ru (2 июля 2009). Праверана 2009-08-01 г.
  5. Аляксей Арэшка. Беларуская аўдыторыя сацыяльнай сеткі Vkontakte.ru перасягнула мільённую мяжу // БелаПАН, 16 лютага 2009 г. Праверана 15 чэрвеня 2013 г.
  6. Мікола Тамашэвіч. Як я карыстаўся Кантактам // Чырвоная зьмена. — 6 лютага 2009. — № 5 (15559). — С. 2.
  7. Яраслаў Лыскавец. Айда ў сеціва // Чырвоная зьмена. — 14 ліпеня 2010. — № 26 (15629). — С. 2.
  8. LiveInternet.ru. Рейтинг сайтов Праверана 2011-02-17 г.
  9. Alexa Internet (8 августа 2011) Alexa Top 500 Global Sites. Vkontakte site info (анг.) Alexa.com — сэрвіс інтэрнэт-статыстыкі. Праверана 2011-02-17 г.
  10. Генеральны дырэктар «Вконтакте» Павел Дураў звольнены. Наша Ніва (21 красавіка 2014).
  11. ВКонтакте представляет новый дизайн (рас.) Блог ВКонтакте. УКантакце (1 красавіка 2016).
  12. Алена Літвінава (16 мая 2017) Ва Ўкраіне забаранілі «Яндекс», «ВКонтакте» і «Одноклассники». Радыё Свабода.
  13. Top Sites in Belarus (анг.). Alexa. Праверана 28 ліпеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]