Віцебскі рабочы
Выгляд
«Ві́цебскі рабо́чы» — адна з найстарэйшых газэтаў на Беларусі. Выходзіла з 11 лістапада 1917 па ліпень 2013 году. У розныя гады яна выходзіла пад рознымі лягатыпамі, а з красавіка 1938 году пачала насіць назву, якая захоўвалася да 2013 году. Выходзіла ў Віцебску 3 разы на тыдзень на беларускай і расейскай мовах.
За 90 гадоў свайго існаваньня выйшла больш за 21,5 тысячы нумароў газэты.
У 1969 годзе рэдактарам газэты працаваў Уладзімер Бровікаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Віцебскі рабочы» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4.
- «Віцебскі рабочы»// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 335.