Віцебскі вакзал (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вакзал у Віцебску

Віцебск — чыгуначны вакзал Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, разьмешчаны ў аднайменным горадзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы будынак вакзалу станцыі Віцебск быў пабудаваны ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны. Падчас нямецка-савецкай вайны стары будынак вакзала быў цалкам разбураны, сучасны тэрмінал быў пабудаваны ў 1952 годзе. У канцы 2009 году пачалася рэканструкцыя будынка вакзала, якая завяршылася ў ліпені 2010 году.