Перайсьці да зьместу

Вітрувіюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітрувіянскі чалавек, апісаны Леанарда да Вінчы

Марк Вітрувіюс Поліё (па-італьянску: Marcus Vitruvius Pollio; каля 7080 да н. э. — 15 да н. э.) — рымскі архітэктар і вайсковы інжынэр. Быў канструктарам вайсковых машынаў у часы панаваньня Юліюса Цэзара і Актавіяна Аўгуста, стваральнік так званага «вітрувіянскага чалавека» — выявы мужчыны ўпісанага ў кола і квадрат, сымбалізуючы рух (гэтую выяву пазьней аднавіў Леанарда да Вінчы).

Лічыцца што Вітрувіюс нарадзіўся як вольны рымскі грамадзянін у Кампаніі. Атрымаў архітэктурную адукацыю. Самым значным збудаваньнем Вітрувіюса лічацца базыліка Фанума ў канструкцыі рымскага акведуку. Ён стварыў аснову прапарцыянаваньня ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры.

Вітрувіюс зьяўляецца аўтарам трактату «Дзесяць кнігаў аб архітэктуры», які быў напісаны паміж 20 да н. э. і 10 да н. э., а потым знойдзены ў 1414 годзе ў манастыры на гары Монтэ-Касына. Гэтая кніга зьяўляецца бясцэннай крыніцай ведаў аб архітэктуры і структуры будоваў старажытнай Грэцыі і Рыму. Вітрувіюс апісаў у трактаце клясычныя грэцкія архітэктурныя стылі і іх рымскія аналягі. Апісаньні суправаджаюцца адпаведнымі малюнкамі. Былі апісаны, таксама, і рымскія пляны будаваньня гарадоў і прыклады будаваньня.