Вінцэнт Барысевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Барысевіч.
Вінцэнт Барысевіч | |
Vincentas Borisevičius | |
![]() | |
Біскуп Цяльшаю | |
---|---|
Царква | Рыма-каталіцкая царква |
Дапаможны біскуп Цяльшайскай дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса | |
Царква | Рыма-каталіцкая царква |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар |
Нарадзіўся | 23 кастрычніка 1887 в. Бябрынінкі |
Памёр | 18 лістапада 1946 (59 гадоў) Вільня |
Пахаваны | |
Прыняцьце сьвятога сану | 29 траўня 1910 |
Япіскапская хіратонія | 10 сакавіка 1940 |
Узнагароды | |
![]() |
Вінцэ́нтас Барыся́вічус (Вінцэнт Барысевіч, па-летувіску: Vincentas Borisevičius; 23 лістапада 1887, вёска Бябрынінкі(lt), цяпер у Пільвішкаўскім старостве(lt) Ваўкавішкаўскага раёну Мар’ямпальскага павету, Летува — 18 альбо 12 лістапада 1946, Вільня) — біскуп Цяльшайскі Рыма-каталіцкай царквы.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Атрымаў адукацыю ў Сейнскай духоўнай сэмінарыі і ўнівэрсытэце Фрыбуру (Швайцарыя). У 1910 року рукапакладзены ў сьвятары. З 1918 року — капэлян гімназіі ў Мар’ямпалі, з 1922 — прафэсар Сейнскай духоўнай сэмінарыі. З 1926 року — канцлер Цяльшайскай курыі, з 1927 року — прафэсар, пасьля рэктар Цяльшайскай духоўнай сэмінарыі.
З 1940 — дапаможны біскуп Цяльшайскай дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіясу, з 1944 року — біскуп Цяльшайскі. У 1945 року быў арыштаваны органамі савецкай улады, катаваны, аднак вінаватым сябе не прызнаў. Быў вызвалены, аднак у 1946 зноўку арыштаваны па абвінавачаньні ў антысавецкай дзейнасьці і прапагандзе ды суязях зь летувіскім антысавецкім падпольлем.
Знаходзіўся пад сьледзтвам у Вільні, быў прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня і расстраляны ў Віленскай турме.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікі камандорскі крыж ордэна Крыжа Віціса (24 верасьня 1999, пасьмяротна)
- Крыж за ўратаваньне жыцьця (25 красавіка 2003, пасьмяротна)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Книга Памяти. Мартиролог Католической церкви в СССР. М., 2000. С. 29—30.
- Lietuvių dvasininkai kūrėjai. Kūriniai. Gyvenimai. Sudarytojas Ričardas Jakutis. Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. ISBN 9986-511-10-0. P. 593—594.(лет.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Жыцьцяпіс(анг.) на бачыне catholic-hierarchy.org
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 1946 годзе
- Пахаваныя ў Вільні
- Вялікія камандоры ордэна Крыжа Пагоні
- Узнагароджаныя Крыжам за ўратаваньне жыцьця
- Нарадзіліся ў Ваўкавішкаўскім раёне
- Капэляны
- Летувіскія каталіцкія біскупы
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Памерлі ў Вільні
- Расстраляныя ў СССР