Вік Чэснат
Выгляд
Вік Чэснат | |
Джэймз Віктар "Вік" Чэснат | |
Вік Чэснат у 2008 годзе | |
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1964 |
---|---|
Месца нараджэньня | Джэксанвіль, Фларыда, ЗША |
Дата сьмерці | 25 сьнежня 2009 |
Месца сьмерці | Атэнс-Кларк, Джорджыя, ЗША |
Прычына сьмерці | перадазіроўка |
Грамадзянства | ЗША |
Прафэсія | сьпявак, аўтар песень, ґітарыст |
Гады дзейнасьці | 45 |
Жанры | фолк-рок, альт-кантры |
Інструмэнты | сьпеў, ґітара |
Супрацоўніцтва | brute. Elf Power Silver Mt. Zion Sparklehorse Danger Mouse The Undertow Orchestra |
Лэйблы | Constellation, Texas Hotel, Capitol, PolyGram, Backburner, New West, Orange Twin |
Сайт | Афіцыйная старонка ў Сеціве |
Джэймз Віктар «Вік» Чэснат (па-ангельску: James Victor "Vic" Chesnutt, 12 лістапада 1964 – 25 сьнежня 2009) - амэрыканскі аўтар песень з Атэнс-Кларку, штат Джорджыя. Ягоны першы альбом Little быў выдадзены ў 1990, але камэрцыйны посьпех прыйшоў толькі ў 1996 з выхадам Sweet Relief II: Gravity of the Situation — альбому перапеваў песень Чэсната іншымі папулярнымі артыстамі. За сваю кар'еру Чэснат выдаў 17 альбомаў. Атрыманыя траўмы пасьля аўтамабільнай аварыі у 1983 годзе зрабілі яго часткова паралізаваным; Чэснат карыстаўся каталкай, а ягоныя рукі былі фізычна абмежаванымі.
Дыскаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1990 Little
- 1991 West of Rome
- 1993 Drunk
- 1995 Is the Actor Happy?
- 1996 About to Choke
- 1998 The Salesman and Bernadette
- 2000 Merriment
- 2001 Left to his Own Devices
- 2003 Silver Lake
- 2005 Ghetto Bells
- 2005 Extra Credit EP
- 2007 North Star Deserter
- 2008 Dark Developments
- 2009 Mitte Ende August OST
- 2009 At the Cut
- 2009 Skitter on Take-Off
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |