Вікіпэдыя:Прылады/Экспарт у Вікізьвесткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Экспарт у Вікізьвесткі — сцэнар, які падсьвятляе ў картках значэньні ўласьцівасьцей, альбо не запоўненыя ў ВікіЗьвестках, альбо запоўненыя, але ў іх можна дадаць дадатковыя значэньні. Двойчы пстрыкнуўшы на гэтым полі, вы ўбачыце вакно экспарту, у якім можна спраўдзіць карэктнасьць аўтаматычнага вызначэньня зьвестак і абраць, якія сярод знойдзеных значэньняў дадаць у ВікіЗьвесткі. Пасьля націску на кнопку «Экспарт» значэньні дадаюцца ў адпаведны элемэнт ВікіЗьвестак.

Уключыць гаджэт

У выпадку некарэктнай работы сцэнару, альбо калі вы хочаце падаць свае прапановы па ўдасканаленьні, зьвяртайцеся ў ВікіЗьвесткі або стварыце заданьне на GitHub-е.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]