Вікіпэдыя:Прылады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Прыла́ды Вікіпэ́дыіJavaScript- або CSS-код, даступны для падлучэньня праз налады ўліковага запісу. Функцыянаваньне прыладаў забясьпечвае пашырэньне MediaWiki пад назвай Гаджэты.

Шматлікія прылады спачатку паўставалі як карыстальніцкія скрыпты. Пасьля ўхвалы такіх скрыптоў яны перайшлі ў разрад агульных прыладаў.

Агульныя патрабаваньні да прыладаў[рэдагаваць крыніцу]

Дзеля ўводу прылады ў беларускай Вікіпэдыі яна звычайна мусіць адпавядаць наступным умовам:

  1. Прылады мусяць працаваць нават без аніякай дадатковай канфігурацыі. Іх можна наладжваць ва ўласным common.js, але павінны працаваць і бяз гэтага.
  2. Прылады мусяць быць сумяшчальныя з усімі асноўнымі броўзэрамі, т. б., не павінны спыняцца з памылкамі.
  3. Прылады мусяць функцыянаваць у большасьці асноўных броўзэраў (міжброўзэрная сумяшчальнасьць). Выключэньні павінны быць яўна апісаныя.
  4. Дубляваньне прыладаў варта рабіць толькі з уважлівых прычынаў.
  5. Калі зборы скрыптоў маюць розныя задачы, то мусяць быць разьдзеленыя.
  6. Прылады, якія патрабуюць дазволаў, павінны быць пазначаныя, і ў выпадку адсутнасьці патрэбных дазволаў ветліва тлумачыць адмову працы.
  7. Прылады, якія працуюць не ва ўсіх тэмах афармленьня, павінны паведамляць пра гэта.

Усталяваньне[рэдагаваць крыніцу]

Прылады ўсталёўваюцца адміністратарамі інтэрфэйсу гэткім чынам:

  1. Дадайце ніжэйшы загаловак і код скрыпта на старонку MediaWiki:Gadget-назва-скрыпта.js
  2. Пры жаданьні дадайце ніжэйшы загаловак і CSS-код на старонку MediaWiki:Gadget-назва-скрыпта.css
  3. Дадайце апісаньне скрыпта на старонку MediaWiki:Gadget-назва-скрыпта. У апісаньні падайце спасылку на дамашнюю старонку і/або старонку дапамогі і пры неабходнасьці апішыце броўзэрныя патрабаваньні.
  4. Дадайце ў MediaWiki:Gadgets-definition пад адпаведнай сэкцыяй
     * назва-скрыпта|назва-скрыпта.js[|назва-скрыпта.css|іншы_скрыпт.js|...]
    

Цяпер прылада павінна зьявіцца ў Спэцыяльныя:Gadgets.

Камэнтары[рэдагаваць крыніцу]

Камэнтары ці папярэджаньні можна дадаваць у шаблёны апісаньня прыладаў двума спосабамі:

  • цэтлікам noinclude (бачным на старонцы апісаньня з спасылкамі): <noinclude> камэнтар </noinclude>
  • HTML-камэнтаром (бачным толькі ў крынічным тэксьце): <!-- камэнтар -->

Дададзеныя такім чынам камэнтары будуць аўтаматычна прапушчаныя ў працэсе стварэньня старонкі.

Загаловак[рэдагаваць крыніцу]

У файлы прыладаў неабходна дадаць загаловак па прыкладзе:

/*  _____________________________________________________________________________
 * |                                                                             |
 * |                   === УВАГА: ФАЙЛ ГЛЯБАЛЬНАЙ ПРЫЛАДЫ ===                    |
 * |         Зьмены на гэтай старонцы закрануць мноства карыстальнікаў.          |
 * |           Перад выпраўленьнямі абмяркуйце зьмены ў абмеркаваньні            |
 * |                  ці на [[Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Прылады]]                  |
 * |_____________________________________________________________________________|
 * 
 * Імпартавана з вэрсіі XXXX за ДАТУ з [[КРЫНІЦА_СКРЫПТА]]
 * КАРОТКАЕ_АПІСАНЬНЕ глядзіце на [[ХАТНЯЯ_СТАРОНКА_СКРЫПТА]]
 */

Дапомныя прылады[рэдагаваць крыніцу]

Прылада з ключавым словам default уключаецца для ўсіх чытачоў Вікіпэдыі, а адключыць яе могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі.

Прылада з апісаньнем [default|rights=minoredit] будзе аўтаматычна ўключаная толькі для зарэгістраваных удзельнікаў.

Усталяваныя прылады[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі могуць праглядзець сьпіс усіх даступных прыладаў у адпаведнай сэкцыі старонкі наладаў:

Налады → Прылады

Сьпіс усіх дзейных прыладаў з спасылкамі на файлы іхніх скрыптоў глядзіце на старонцы Спэцыяльныя:Gadgets.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]