Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Хімія/Чым дапамагчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Галоўная мэта праекту — напаўненьне беларускай Вікіпэдыі якасным матэрыялам хімічнай і каляхімічнай тэматыкі, які да таго ж быў бы добра арганізаваным і выкананым у адзіным стылі.

Як гэтага дасягнуць?

  • Распрацоўкай хімічных артыкулаў і шаблёнаў
  • Ілюстрацыяй артыкулаў
  • Катэгарызацыяй артыкулаў
  • Перакладам артыкулаў зь іншамоўных Вікіпэдыяў. Для хіміі ня мае значэньня, якой моваю яна напісана, — факты заўжды застануцца фактамі незалежна ад палітычных перакананьняў (але не забывайце пазначаць на старонцы абмеркаваньня крыніцу перакладу шаблёнам {{Перакладзены артыкул}}).
Дзе лепей браць артыкулы/шаблёны для перакладу?
  • Ангельскі парталВялікабрытанія і ЗША — выбітныя навуковыя дзяржавы, і большасьць артыкулаў па хіміі выходзіць ангельскай мовай. Удзел у напісаньні артыкулаў ангельскай Вікіпэдыі бяруць і асобныя знакамітыя навукоўцы.
  • Нямецкі партал — Нямеччына — тая дзяржава, дзякуючы якой адбыўся росквіт хіміі ў першай палове XX стагодзьдзя — з прычыны Другой сусьветнай вайны зь Нямеччыны зьехала мноства навукоўцаў, якія надалі дзейны імпульс разьвіцьцю навукі ў ЗША і СССР.
  • Расейскі партал.

Калі Вас цікавіць хімія, далучайцеся да праекту. Для гэтага дадайце інфармацыю пра сябе ў сьпіс удзельнікаў, далучайцеся да абмеркаваньняў, і, пэўна ж, пішыце й рэдагуйце артыкулы на хімічную тэматыку!