Вікіпэдыя:Праект:ГБАМ/Супраца
Выгляд
Праекты Вікісупольнасьці, што падзяляе задачы пашырэньня ведаў у сьвеце, прапануюць магутную пляцоўку для ахопу шырокай грамадзкасьці зьместам, ведамі і ўменьнем наконт збораў культурнай спадчыны. Вікіпраекты маюць магутны ўплыў, бо:
- атрымліваюць звыш 16 млрд праглядаў штомесяц з усяго сьвету;
- шыроказаўважныя для разнастайных аўдыторыяў:
- праз асноўныя пошукі ў Гугле і іншых пошукавіках;
- укаранёныя ў сацыяльных сетках і навучальных бачынах;
- ахопліваюць розныя віды вучняў: ад выпадковых да навучэнцаў, а таксама ад знаўцаў і дзяржаўных службоўцаў да аматараў;
- зьвязваюць зборы ўстановаў зь іншымі відамі ведаў.
Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі (ГБАМ) працуюць зь вікіпраектамі, каб забясьпечыць прадстаўленьне гэтымі спалучанымі пляцоўкамі найлепшых зьвестак пра свае галіны уменьняў, спрыяньне прызначэньню сваіх арганізацыяў і ўдасканаленьне доступу да сваіх ведаў і збораў. Вікіпраект «ГБАМ» мае схільнасьць пачынацца з пастаноўкі адной зь дзьвюх задачаў: 1) пашырэньне лічбавых збораў, 2) пашырэньне ведаў.