Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2023/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Віківясна-2023» — штогадовае мерапрыемства, якое ладзяць вікімэдыйцы і вікіпэдысты Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа перажыла некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў датычна гісторыі, культуры і выбітных асобаў кожнай краіны-ўдзельніцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Падрабязьней наконт прадметаў артыкулаў глядзіце графік з тыднёвымі сьпісамі артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя дружыны прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы ЦУЭ, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць прадмет, наконт якога яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну ЦУЭ.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!