Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2016/ЧаП
ЧаП[рэдагаваць крыніцу]
1. Што такое «ВікіВясна»?[рэдагаваць крыніцу]

Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ.
2. Які абсяг праекту?[рэдагаваць крыніцу]
У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…
3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?[рэдагаваць крыніцу]
Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.
4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу?[рэдагаваць крыніцу]
Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.
5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?[рэдагаваць крыніцу]
Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.
6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу?[рэдагаваць крыніцу]
Конкурс афіцыйна пачнецца 21 сакавіка і працягнецца да 31 траўня 2016. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.
7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?[рэдагаваць крыніцу]
Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.
8. Якія будуць узнагароды?[рэдагаваць крыніцу]
Пакуль ніякіх. Толькі падзяка, рэспэкт і «+» у карму.