Вікіпэдыя:Праект:Архітэктура/Тэрміналёгія
Старонка для абмеркаваньня спрэчных пытаньняў беларускай архітэктурнай тэрміналёгіі
Палаючая/палымнеючая готыка
[рэдагаваць крыніцу]Як яно ўжываецца ў літаратуры? Я бачыў толькі "палымнеючая" у двух артыкулах "Нашай Веры", але два артыкулы - гэта ня так шмат. Якія і дзе шчэ ўжываюцца варыянты? AntonBryl 15:33, 23 студзеня 2008 (UTC)
- Слушнае пытаньне, я ў прыватнасьці сам ужываў гэты панятак два разы і два разы неяк па рознаму. Мае думкі% Шчакаціхін (1928) не перакладае тэрмін flamboyant. Адзіны прыклад у ВКЛ - касьцёл Ганны ў Вільні, ні Кушнярэвіч, ні Тамара Габрусь ня ўжываюць яго ў дачыненьні да касьцёла. Як я разумею праблему: асаблівай актуальнасьці ў існаваньні тэрміну няма: бо няшмат прэцэдэнтаў, таму вольны пераклад тэрміну выкарыстоўваюць хутчэй як яркі прыметнік, чым стылёвую прыналежнасьць (я сам яго пару разоў сустракаў). Пытаньне ці патрэбны тэрмін, калі так то застаецца правільна перакласьці, ізноў жа аўтарытэт НН можа быць толькі ў мовазнаўстве. Плюс дадам яшчэ трэці варыянт для разваг "Палымяная готыка" --87.252.239.81 19:16, 23 студзеня 2008 (UTC)
- Не ў "Нашай Ніве", а ў "Нашай Веры" - гэта каталіцкі менскі часопіс, там бываюць часам у т.л. агульна-пазнавальныя артыкулы пра касьцёльныя будынкі. Хаця справы гэта не зьмяняе асабліва. Што да патрэбы ў тэрміне - ён не асабліва патрэбны, пакуль па-беларуску пішам толькі пра лакальную архітэктуру. Калі пісаць па ўсю Эўропу, без шэрагу тэрмінаў не абысьціся. AntonBryl 21:30, 23 студзеня 2008 (UTC)
- маё прабачэньне за блытаніну з часопісам! Значыцца справа за мовазнаўствам. Мне падаецца, як далёкаму ад мовазнаўству насамрэч, што лепей будзе палаючая готыка, палымнеючая - крэху больш складана, а мой варыянт - палымяная - увогуле адпадае, бо ён больш да абстрактных рэчаў. на маю думку ужываецца кшталту палымяная душа. Калі ніхто ня супрць то можна часова пагадзіцца на гэтым варыяньце, пераправіць усё што напісана ня так (у тым ліку мною) да таго часу як ня зьявіцца яшчэ больш аргумэнтаваная прапанова. --Мікола Волкаў 21:39, 23 студзеня 2008 (UTC)
- Добра. AntonBryl 21:41, 23 студзеня 2008 (UTC)

flamboyant называецца "палымянай" у (крыніца: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С.574.). На сучасны момант гэта найбольш абгнунтаваная прапанова. --Мікола Волкаў 23:47, 28 студзеня 2008 (UTC)
Капітуляр ці капітэль (памяшканьне)
[рэдагаваць крыніцу]Нэфны ці Нэфавы
[рэдагаваць крыніцу]Фартэцыя
[рэдагаваць крыніцу]Той варыянт азначэньня "Фартэцыя", што прапанаваны зараз у вікіпэдыі, ёсьць прадуктам маіх асабістых напрацовак у галіне гісторыі фартыфікацыі, у беларускай гістарыяграфіі пытаньня "глухая" тэма. Спадар А. Кушнярэвіч нядаўна закрануў гэты тэрмін, але крыху ў іншым рэчышчы. Якім чынам выйсьці лепей з гэтага становішча, якія ёсьць меркаваньні? --Мікола Волкаў 17:21, 27 студзеня 2008 (UTC)