Вікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкі/Шапка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Скарачэньне:
ВП:ПП
Replacement filing cabinet.svg Архівы

На гэтай старонцы праведзеныя паведамленьні пра памылкі, якія былі пакінутыя чытачамі Вікіпэдыі з дапамогай формы «Паведаміць пра памылку». Гэтая форма прызначаная для ўдзельнікаў, якія не валодаюць вікі-разьметкай, альбо зь якіх-кольвек прычынаў ня могуць выправіць знойдзеную памылку самастойна. Мяркуецца, што за гэтым сьпісам будуць сачыць удзельнікі Вікіпэдыі, якія, у выпадку пацьверджаньня факту памылкі, будуць пераносіць паведамленьне пра яе на старонку абмеркаваньня адпаведнага артыкула, адзначаць артыкулы шаблёнамі-папярэджаньнямі, па магчымасьці выпраўляць самі артыкулы непасрэдна.

Калі ласка, не выкарыстоўвайце гэтую старонку для абмеркаваньня складаных памылак, гэта лепей зрабіць на старонцы абмеркаваньня канкрэтнага артыкула альбо ў форуме.

Калі ласка, не паведамляйце пра памылкі ў пабочным праграмным забесьпячэньні і на сайтах, не зьвязаных зь Вікіпэдыяй.

Калі вы не знайшлі якіх-небудзь зьвестак у Вікіпэдыі — гэта не памылка, запыты на стварэньне новых артыкулаў вы можаце пакінуць на старонцы «Вікіпэдыя:На стварэньне», або паспрабуйце стварыць новы артыкул самі.


Каб дадаць паведамленьне пра памылку, націсьніце тут (запоўніце невялікую картку, дадаўшы неабходныя зьвесткі).