Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Юзэф Ігнацы Крашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


З нагоды 200-годзьдзя пісьменьніка запрашаю ацаніць артыкул пра яго. Так, артыкул напісаны пераважна мной. --Renessaince 23:15, 10 ліпеня 2012 (FET)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Падтрымліваю Дзякуй за артыкул, выдатная праца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:53, 10 ліпеня 2012 (FET)
  • Падтрымліваю — дасканалы артыкул, вельмі цікавы --Vaukalaka (гутаркі) 23:09, 19 ліпеня 2012 (FET)
  • Падтрымліваю. Толькі за. Якасны артыкул, які можна прасунуць і ў абраныя артыкулы. Трэба падвышаць колькасьць такіх артыкулаў. --Dymitr 22:33, 5 лютага 2013 (FET)
  • Вядома ж. Але таксама трэба і падвышаць актыўнасьць тых, хто за іх галасуе. --Renessaince 23:37, 6 лютага 2013 (FET)
  • Што яшчэ магчыма дапрацаваць для таго, каб артыкул вылучыць у абраныя? --Renessaince 09:11, 7 лютага 2013 (FET)
  • Падтрымліваю. Якасны артыкул з шырока распрацаваным шэрагам спадарожных артыкулаў. Чаму яшчэ ніхто не падвёў вынік? Гэта не прывілей і не абавязак выключна адміністратараў. — Wizardist г 00:26, 7 лютага 2013 (FET)
  • Які вынік? Да твайго голасу было толькі тры станоўчыя водгукі — гэтага мала, мабыць, для абраньня. --Renessaince 09:11, 7 лютага 2013 (FET)
  • Некаторыя заўвагі-зычаньні (дзеля зручнасьці па пунктах): 1) напэўна, паўтор псэўданімаў у прэамбуле ўсё ж залішні; 2) наконт радаводу, магчыма (раз род беларускі) лепей ужываць нашыя формы імёнаў — Андрэй, Альжбета, Кацярына замест польскіх Анджэй, Эльжбета, Катажына? "Матэўш", здаецца, памылка — мае быць Матэвуш (як Тадэвуш), ну і ў дробязях "Збражкуўна" (Збражка?), "Няборска" (Няборская?) 3) наконт сьпісу літаратуры (даўно хацеў узьняць гэтае пытаньне), ці ня лепей трымацца альфабэтнага парадку ў межах моваў (як вядома, лацінскі і кірылічны альфабэты не адпавядаюць адзін аднаму, а што казаць пра больш экзатычныя?): т.б. я прапаную сьпярша разьмяшчаць блёк беларускамоўнай літаратуры (паводле беларускага альфабэту), потым у парадку інтэрвікаў блёкі літаратуры на іншых мовах (паводле альфабэтаў гэтых моваў). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:09, 11 ліпеня 2012 (FET)
  • Цалкам згодны з заўвагамі. А таксама зьвяртаю ўвагу, што форма імя “Юзэф” павінна быць зьменена на “Юзаф”. Язэп — форма больш беларуская, яе ня варта тут выкарыстоўваць. Рыма-каталікі звычайна кажуць Юзаф, бліжэй да польскай формы.--Ihar Baranouski (гутаркі) 18:01, 14 ліпеня 2012 (FET)
    • Зь Юзэ́фам (Ю́зафам) пытаньне няпэўнае. Пакуль пагадзіліся ўжываць Юзэфа, бо менавіта такая форма ў слоўніку НН [1]. Увогуле, пытаньняў з імёнамі нямала, а нейкіх грунтоўных працаў, якія б тлумачылі слушнасьць ужываньня той або іншай формы, фактычна няма. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:10, 14 ліпеня 2012 (FET)
      • Так, я ведаю. Але гэтае слова — яскравы прыклад, што ня трэба рабіць з Слоўніка НН сьвятарнай каровы. :) Тым больш, што гэта слоўнік 2001 году і самыя аўтары слоўніка СЁНЬНЯ пасьлядоўна ўжо выкарыстоўваюць "Юзаф", напр.:

http://www.svaboda.org/content/article/24580787.html

Тым больш і ў беларускамоўных выданьнях твораў Крашэўскага — толькі Юзаф. Юзэф пісалі ў даўнія савецка-беларускія часы. Лічу, варта адмовіцца ад "Юзэф" даўно і ў Вікіпэдыі. --Ihar Baranouski (гутаркі) 20:37, 14 ліпеня 2012 (FET)

На жаль, усё адно трэба знайсьці якія-небудзь навуковыя працы (нашых гісторыкаў, лінгвістаў), дзе б даводзілася, што форма «Юзаф» слушнейшая. А пакуль такіх працаў няма, лепей напэўна пакінуць status quo (каб потым не давялося пераназываць артыкулы і выявы ў Commons — мо, раптам, увогуле, спыняцца на Язэпе, ці для адных гістарычных постацяў — на Юзафе, для другіх — Язэпе). Можна ўзяць той жа летувіскі артыкул, які фактычна завецца «Язэп Ігнат Крашэўскі». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:34, 14 ліпеня 2012 (FET)
:) Зьдзіўляе Ваша лёгіка: шукаць працы гісторыкаў як аргумент для чыста мовазнаўчага пытаньня. Пра ўласна беларускую форму Язэп для польскамоўнага пісьменьніка няма чаго і гаварыць. Формай Юзаф (і ня толькі ў дачыненьні Крашэўскага) даўно карыстаюцца аўтарытэтныя бел. выдавецтвы (напр. "Мастацкая літаратура"), дзе працуюць добрыя мовазнаўцы. Тым больш што за пераклад твораў Крашэўскага браліся далёка не пачаткоўцы, якія пэўна ж, найперш вырашылі як падаваць правільна яго імя. Гл.: Юзаф Ігнацы Крашэўскі, Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку) у перакладзе Васіля Сёмухі;

Крашэўскі Юзаф Ігнацы. Кароль у Нясвіжы. 1784. Апошняя са слуцкіх князёў, Крашэўскі, Юзаф Ігнацы. Хата за вёскай : аповесць / Юзаф Ігнацы Крашэўскі. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. - 372, [2]с. - ( Бібліятэка замежнай прозы). --Ihar Baranouski (гутаркі) 23:01, 12 кастрычніка 2012 (FET)

Артыкул абраны добрым. --Red_Winged_Duck 15:35, 26 лютага 2013 (FET)