Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Цягліцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У асноўным перакладаў з артыкулу ангельскага разьдзелу. У нашым разьдзеле няма добрых артыкулаў па навукам, як то біялёгія, хімія, фізыка і іншым, таму трэба пачынаць закрываць гэтую пустэчу.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Падтрымліваю, можа ня так многа крыніц, але для добрага артыкулу гэтага, здаецца, дастаткова. Ня кепска было б выслухаць агульнае меркаваньне дасьведчанага ў тэме чалавека па зьместу. --Zmicier P. (гутаркі) 16:48, 7 лютага 2013 (FET)

Падтрымліваю. Разгорнуты зьмест з некалькімі разьдзеламі, дастатковая колькасьць выяваў і падмацаванасьць крыніцамі. Удзельнік:W 19:47, 21 лютага 2013 (FET)

Падтрымліваю Добра раскрытая тэма, якасны артыкул. Liashko (гутаркі) 11:36, 26 лютага 2013 (FET)

Падтрымліваю Сапраўды добры артыкул. — Jarash (гутаркі) 18:57, 2 сакавіка 2013 (FET)

Варта дадаць прынамсі 1 беларускамоўную крыніцу кшталту артыкула з Беларускай эныкляпэдыі.Удзельнік:W 14:41, 7 лютага 2013 (FET)

Дадаў дзьве спасылкі на беларускія слоўнікі, калі хто знойдзе яшчэ крыніцы на мове, буду вельмі ўдзячны. --Dymitr 21:44, 16 лютага 2013 (FET)

Артыкул абраны добрым. — Wizardist г 20:34, 16 сакавіка 2013 (FET)