Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Францішак Багушэвіч
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкул сьцягнуты мною з наркам-вікі (статус добрага). Дадаў яшчэ пару спасылак-зносак + заліў на вікісховішча некалькі зробленых мною ў 2009 годзе выяў ў Кушлянах і Смаргоні: commons. Здаецца, артыкул адпавядае крытэрам добрых і на цяперашні момант лепшы ў Вікіпэдыі. Запрашаю да ўдзелу! --Mr. Sрock (гутаркі) 22:16, 16 чэрвеня 2013 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Падтрымліваю --Mr. Sрock (гутаркі) 22:16, 16 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю --Maks 100 (гутаркі) 11:16, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю Liashko (гутаркі) 14:35, 20 ліпеня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Хацелася б удакладніць пытаньне зь імем па бацьку. Ці ёсьць крыніцы, што яно ўжывалася ў часы Багушэвіча і пажадана, каб гэта былі крыніцы таго часу, а не сучасныя. Калі такіх крыніц няма, дык лепш выдаліць імя па бацьку з артыкула. --Red_Winged_Duck 13:02, 17 чэрвеня 201
Зроблена, выдаліў. --Mr. Sрock (гутаркі) 15:30, 17 чэрвеня 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Ня маю істотных заўваг, але "сьцягнутыя" артыкулы намінаваць на добрыя ці абраныя мне падаецца мавэтонам. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 01:20, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Цікава, Вы відавочна сур'езна здрадзілі сваім жа прынцыпам: Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск) =). Гэтыя працэсы кантраляваць складана, шчыльнае супрацоўніцтва (назавем так) абодвух разьдзелаў маюць працяглы, па мерках абодвух беларускіх вікіпэдый, перыяд. Я раней таксама скэптычна ставіўся да такога роду працы. Але цяпер зьмяніў свае стаўленьне на супрацьлеглае. Аргумэнты: некаторыя артыкулы рыхтуюцца і ўзаемаўзбагачаюцца інфармацыяй з абодвух разьдзелаў, т. ч. нельга казаць што рэдактары толькі аднаго разьдзела прыклалі руку да напісаньня (тым болей некаторыя пішуць і там, і там), сьцягнутыя артыкулы звычайна праходзяць праз працэдуру пэўных дапрацовак, што робіць іх лепш і, апошняе, канкурэнтная барацьба, якой спрыяюць падобныя рэчы, пойдзе толькі на карысьць агульнай справы паляпшэньня Беларускай Вікіпэдыі.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:15, 17 ліпеня 2013 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Калі заўваг па зьместу болей не паступае — абраны 21 ліпеня 2013 году.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:29, 21 ліпеня 2013 (FET)