Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Выдатны ўзор для стварэньня іншых артыкулаў пра вуліцы Менску.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю — як ініцыятар намінацыі, вядома ж, галасую за. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 12:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
  2. Падтрымліваю Можа дзесьці нават згодны з довадамі ўдзельніка Maks 100, аднак хай так — крытэрам адпавядае. Але ж згаданыя дапрацоўкі варта было б выправіць перад падвядзеньнем канчатковага выніку, які, хочацца мне верыць, будзе усё ж станоўчым.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:57, 17 ліпеня 2013 (FET)
  3. Падтрымліваю. Даволі ня кепска для артыкулу пра вуліцу :) --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 21:36, 23 жніўня 2013 (FET)
  4. Падтрымліваю Сам перакладаў артыкул з наркамаўкі, таму дзякуй менавіта іхнім аўтарам. Гляджу, падчас маёй адсутнасьці хібы павыпраўляныя. Думаю, артыкул варты абранага. Liashko (гутаркі) 01:23, 26 жніўня 2013 (FET)
  1. Супраць-Артыкул зьяўляецца амаль копіяй артыкула ў беларускай (афіцыйнай) Вікіпэдыі, які там створаны значна раней і зьяўляецца там добрым, а не абраным артыкулам. Трэба было б выправіць разьмяшчэньне фатаграфій. Акрамя таго няма нават узгадкі пра Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі; артыкул падрыхтаваны ў 2013 годзе, а апошняя навіна пра вуліцу 2008 году.--Maks 100 (гутаркі) 11:01, 10 ліпеня 2013 (FET)
У беларускай вікіпэдыі акадэмічным правапісам няма разьдзелу "абраны артыкул". Liashko (гутаркі) 15:07, 11 ліпеня 2013 (FET)
Прабачце, ня ведаў, але справы гэта не зьмяняе, для добрых артыкулаў падыходзіць, а для абранага ёсць недапрацоўкі (гл. вышэй)--Maks 100 (гутаркі) 19:12, 10 ліпеня 2013 (FET)
  1. Супраць. Паводле заўваг Maks 100 што да артаграфіі, выяваў і актуальнасьці. — Wizardist г 13:27, 26 жніўня 2013 (FET)
Прашу ўказаць канкрэтныя хібы ў артаграфіі. Узгадка пра акадэмію музыкі ёсьць. Вуліца — статычны аб'ект, тут нічога не зьмянілася за 5 год. Выявы можаце падправіць самі. Liashko (гутаркі) 15:35, 26 жніўня 2013 (FET)
Някепска яшчэ дадаць каардынаты як у наркамаўцаў. Разьмяшчэньне выяў з часоў заўваг Maks 100 было папраўлена мною, адзінае прапанаваў на старонцы абмеркаваньняў зрабіць асобна галерэю са старымі фота. Згадкі пра акадэмію музыкі ёсьць і не адна.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:16, 26 жніўня 2013 (FET)

Ёсьць абраны артыкул на верасень. Выявы паправіў яшчэ раз. Артаграфію для ахвочых ніхто не перашкаджае выправіць у звычайным рабочым парадку, калі штосьці і знойдзецца. Спадзяюся, што гэта толькі першая ластаўка падобных артыкуалаў пра вуліцы беларускіх гарадоў. Інфармацыі тут ці не больш, чым пра іншае беларускае места, ваганьні наконт абраньня лішнія - прыкладна такія самыя артыкулы пра вуліцы гарадоў абіраюцца і ў гіганце-разьдзеле Ру-Вікі: ru:Площадь Островского (Санкт-Петербург), ru:Проспект Карла Маркса (Петрозаводск).--Mr. Sрock (гутаркі) 15:25, 31 жніўня 2013 (FET)

P.s. Адінае, калі гэта тэхнічна магчыма, трэба было б дадаць каардынаты вуліцы у шапку (як тут Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск), Пружанскі палацык).--Mr. Sрock (гутаркі) 15:31, 31 жніўня 2013 (FET)

У вуліцы ж няма канкрэтных каардынатаў. Ёсьць яшчэ артыкул Вуліца Карла Маркса (Менск), але я таксама нешта не рашаюся выставіць яе ў абраныя. Liashko (гутаркі) 22:27, 1 верасьня 2013 (FET)
Ужо дадалі (каардынаты пачатку вуліцы). Так - пра Маркса таксама выдатна, калі выставіце, думаю дапрацуем да адпаведнага статусу супольнымі намаганьнямі. Узор ужо ёсьць, цяпер усё зрабіць будзе прасьцей.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:11, 1 верасьня 2013 (FET)