Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Рэфармацыя
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкул зьяўляецца частковым перакладам з ангельскае й расейскае мовы, ёсьць і ўласна распрацаваныя часткі. Артыкул яшчэ будзе мной пашырацца, але хацелася б хутчэй яго абраць у добрыя.
- Ініцыятар: Dymitr
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Падтрымліваю - ужо дастаткова якасны, трэба абавязкова вылучыць сярод іншых артыкулаў.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:16, 21 красавіка 2013 (FET)
- Падтрымліваю — дастаткова якасны артыкул, адпавядае крытэрам добрых. Liashko (гутаркі) 18:00, 15 траўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю — ужо трэба абіраць! --Dymitr 19:33, 15 траўня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]* «...незадаволенасьць царквой падзялялі практычна ўсе саслоўі (— такога кшталту сьцвярджэньні трэба забясьпечваць зноскамі на АК, ці зьмяняць катэгарычныя выслоўі на больш нэўтральныя--Mr. Sрock (гутаркі)), то бок зь сялянаў зьбіралася царкоўная дзесяціна й пасьмяротныя паборы... (незразумелае ўжываньне злучніка то бок, мо лепей бо ці з той прычыны што?--Mr. Sрock (гутаркі))»
«Ён абвесьціў ілжывымі прэтэнзіі папскай царквы [...] ў сілу асаблівых паўнамоцтваў ад Бога, якімі яна нібыта нададзеная (Па-першае не "нададзеная", а "надзеленая", па-другое: зноў рэзкае сьцвярджэньне, якое ня можа лічыцца неперадузятым пра паўнамоцтвы каталіцкай царквы, так пакідаць нельга.--Mr. Sрock (гутаркі)).»//// І далей па артыкулу, трэба вычытваць, гэта толькі ў СРІ, падпункт пачатак.- У пункце Рэч Паспалітая добры кавалак вядзецца гаворка пра Рэфармацыю ў ВКЛ пачатку 16 стагодзьдзя, назва пункту ў такім разе ня зусім слушная, мо лепей увогуле стварыць асобны пункт кшталту "Рэфармацыя на землях Беларусі (ці ВКЛ)", мімаходзь закранаючы суседку Польшчу й больш увагі засяродзіць на Літве? Было б бліжэй да нашага чытача.
Падсумоўваючы: артыкулу патрабуецца вычытка зь ліквідацыяй і праўкай вышэйадзначаных недахопаў. У цэлым артыкул даволі цікавы і дастаткова якасны, спадзяюся, што спадар Зьміцер возьмецца дапрацаваць ягоныя хібы, бо гэты разьдзел Вікіпэдыі мусіць прырастаць добрымі і абранымі артыкуламі дзеля стварэньня станоўчага іміджу грунтоўнага даведніка і каб выклікаць да сабе цікавасьць з боку карыстальнікаў-беларусаў.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:05, 15 красавіка 2013 (FET)
- Дзякую за меркаваньне. Датычна першых двух пунктаў перарабіў з улікам нэўтральнасьці. Паводле пункту пра Рэч Паспалітую, то тут лічу што можна абыціся без падзелу, бо краіна ўсё ж такі была адна, хоць яна й існавала ў форме канфэдэрацыі. --Dymitr 21:06, 15 красавіка 2013 (FET)
- Добра. Але апошнюю сваю заўвагу пакідаю, лічу, што прынамсі ў пункце Рэфармацыя ў Рэчы Паспалітай абавязкова належыць прысутнічаць падпункту Рэфармацыя ў ВКЛ са спасылкамі на асноўны артыкул Рэфармацыя ў Беларусі ці Пратэстантызм у ВКЛ (ці на абодва). Бо:
- На пачатку Рэфармацыі і на працягу даволі трывалага часу пасьля (роськвіт руху на нашых землях якраз у гэты прамежак часу, да прыходу езуітаў) ВКЛ была яшчэ асобнай дзяржавай, ня ў складзе РП.
- Амаль ува ўсіх артыкулах іншых нацыянальных разьдзелаў між іншых асобнымі пунктамі ідзе і Рэфармацыя ў сваёй краіне. --Mr. Sрock (гутаркі) 18:19, 18 красавіка 2013 (FET)
- Часткова Зроблена мною. У такім выглядзе ўжо магу і прагаласаваць. --Mr. Sрock (гутаркі) 20:13, 21 красавіка 2013 (FET)
- Я пераклаў артыкул Пратэстанцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, магчыма адтуль нешта прыдасца ў адпаведны разьдзел. --Renessaince 12:07, 1 траўня 2013 (FET)
- Часткова Зроблена мною. У такім выглядзе ўжо магу і прагаласаваць. --Mr. Sрock (гутаркі) 20:13, 21 красавіка 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Пярэчаньняў няма. Артыкул абраны ў добрыя! Засяроджваю ўвагу, падвесьці вынік можа любы ўдзельнік (не пажадана намінатару і асноўнаму аўтару, як зацікаўленым асобам, калі можна так сказаць) Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы#Працэдура абраньня артыкула, ня трэба ствараць кепскіх завядзёнак і чакаць па паўгады дзеля абраньня, такім чынам нішчыцца энтузіязм актыўных удзельнікаў, прыклаўшых намаганьні па стварэньню і ўдасканальваньню падобных якасных артыкулаў.
P.s. Узор сьпісу старонак, якія трэба зьмяніць пасьля абраньня (дапоўніце, калі на нешта забыўся)
- 1) Падвесьці вынік на гэтай старонцы пры дапамозе шаблёнаў {{пачатак закрытай сэкцыі}} і{{канец закрытай сэкцыі}}.
- 2) Выдаліць шаблён з абранага артыкула {{Кандыдат у добрыя артыкулы}}. Дадаць шаблён {{Добры артыкул}} у сам артыкул, у нашым выпадку гэта Рэфармацыя.
- 3) Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы зьняць артыкул з галасаваньня, па прыкладзе ўжо абраных раней артыкулаў.
- 4) Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы — дадаць у адпаведны сьпіс (у нашым выпадку рэлігія) у альфабэтным парадку.
- 5) Вікіпэдыя:Сьпіс добрых артыкулаў — унесьці ў сьпіс. Магчыма артыкул калісьці зьявіцца на галоўнай старонцы праэкта.