Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Польскае таварыства «Асьвета» (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Архівы

1

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную гэты артыкул ў добрыя другі раз. Выправіў ранейшыя заўвагі наконт крыніцаў. Цяпер іх болей, а таксама з'явілася крыніца беларускага гісторыка. Спадзяюся, цяпер не будзе ўжо аніякіх праблемаў. Запрашаю галасаваць.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю Bladyniec (гутаркі) 22:49, 20 кастрычніка 2013 (FET)
  2. Падтрымліваю Ёсьць ужо лепшыя, але яшчэ значна горшыя. --Ruslan Raviaka (гутаркі) 23:22, 23 кастрычніка 2013 (FET)
  3. Падтрымліваю. --Dymitr 14:21, 23 лістапада 2013 (FET)
Супраць Нэўтральна --Mr. Sрock (гутаркі) 23:32, 27 кастрычніка 2013 (FET) Па-ранейшаму грунтуецца на адной крыніцы, пару зносак на іншыя працы ня робяць надвор'я і прыведзены збольшага выбарачна дзеля падмацаваньня другараднай інфармацыі, дублюючай ўсю тую ж адзіную крыніцу. Думаю, заўвагі наконт крыніц абумоўлены ня толькі жаданьнем правяранасьці ўжо прыведзеных фактаў, але і жаданьнем пашырыць артыкул за конт новых, якіх не зьявілася. + Стыль даволі «польскі», уласьцівы Pl-Вікі гуманітарны, часам эмацыйны ў шкоду нэўтральнасьці з акцэнтам на больш мастацкае апісаньне і выяўленьнем у патрэбным сьвятле патрэбных фактаў. Тут не вельмі пасуе, зрэшты я не ведаю як гэта перарабіць, бо відавочна так сама стылістычна напісана і ў крыніцы.
P.s. Сказанае вышэй не ў крыўды вельміпаважанаму аўтару, артыкул куды лепшы за абсалютную большасьць напісаных у гэтым разьдзеле, але не пасуе да добрага па фармальных прычынах, згаданых вышэй. Зрэшты і тэма складаная, пішыце, калі ласка, яшчэ, дзе-што абавязкова і стане добрым!--Mr. Sрock (гутаркі) 13:06, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Škada, bo raniej byli zaŭvahi mienavita nakont adsutnasci biełaruskich krynicaŭ, i ja ich šukaŭ dla hetaha artykuła bolš za dva hady. Prablema ŭ tym, što biełaruskija historyki pierš za ŭsio cikaviacca historyjaj biełaruskaha naroda i redka zakranajuć takija temy. Smalančuk - adzin z niešmatlikich (kali ŭvohule nie adziny), jaki zajmaŭsia historyjaj minskich palakaŭ i napisaŭ ab hetym knihu. Kab joj atrymać, ja admysłova asavista sutreŭsia z aŭtaram. Nažal, kniha ŭ hetym płanie razčaravała; tema była razpracavanaj vielmi scipła i niedakładna. Anijakich novych faktaŭ ja tam nie znajšoŭ, ale - z ciažkasciu - atrymałasia pastavić hetuju knihu jak druhuju krynicu dla viadomych užo raniej zviestak. Karaciej, toje, što ja nie dapisaŭ ničoha novaha z biełaruskaj krynicy, ani nie zmianiŭ ahulnaha sensu artykuła nie ŭznikaje z-za taho, što ja nie chacieŭ uziać pad uvahu biełaruskaj kropki pohladu, ale z-za taho, što tam ničoha nie było akramia ahulnych infarmacyi, raniej užo viadomych z polskaj krynicy.
Druhaja zaŭvaha dla mianie nie da kanca zrazumiełaja. U jakim miescy Vy znajšli emacyjny styl? Ja nie baču frazaŭ, jakija b aceńvali padziei ŭ katagoryi dobra/drenna. Mabyć Vy ličycie jaho emacyjnym tamu, što kali jaho čytajecie, jon u Vas uzbudžaje emocyi? Zviarnicie kali łaska ŭvahu, što artykuł nie zjaŭlajecca hłaryfikacyjaj dziejnasci Asviety. U niekatorych miescach padkreslivaje admoŭnyja pavodziny arhanizacyi, jak vydalennie z pracy prabiełaruskich nastaŭnikoŭ, abo prymušannie sialan pasyłać dziaciej u polskija škoły. Dumaju, varta heta zaŭvažyć, bo piša ab hetym polski historyk. Nakont humanitarnasci stylu vielmi ciažka vykazacca. Mabyć nie chapaje ŭ mianie viedaŭ biełaruskaj movy, ale ja nie baču inšaha šlachu dla apisannia histaryčnaj arhanizacyi, jak mienavita tak. Škada, što Vy nie možacie ŭdakładnić svaich zaŭvahaŭ.
Z Vašaha kamientara, nažal, ja rablu vysnovu, što Vy suprać adznačennia artykuła nie z-za techničnych i infarmacyjnych niedachopaŭ, ale tamu, što tema, u Vašym razumienni, niezhodnaja z niejkaj palityčnaj linijaj biełaruskaj Vikipiedyi. Z Vašaha kamientara ja zrazumieu zajmiciesia inšymi temami, budziem ich adznačać, a voś hetaha - nie. Pry ŭsiej majoj pašanie dla Vas, ja nie mahu z hetym pahadzicca i budu artykuł abaraniać. Heta niadobry šlach - prachodzić mima niazručnych temaŭ. Kali my hetaha nie zrobim, mohuć pryjsci pasla nas druhija, jakija zrobiać heta našmat horš. A ja nie skryvaju, što tema biełaruska-polskich adnosinaŭ dla mianie asabliva cikavaja, bo z abodvu bakoŭ miažy vielmi mała viedaŭ, a šmat emocyjaŭ. Varta šukać kampramis i supolnuju pazicyju. Ja admysłova dla Vas dva hady šukaŭ biełaruskuju krynicu, kab zadavalnić Vašyja zaŭvahi. Hetym časam akazvajecca, što ŭsio roŭna niešta nie tak. Mnie prosta prykra. Nie ja vinavaty, što biełaruski aŭtar nie dadaŭ ničoha novaha pa temie. Ale z druhoha boku, toje, što Smalančuk paŭtaraje infa z polskaj krynicy sviedčyć, što niama tut anijakich supiarečnasci pamiž histarykami. Čamu tady šukajuć ich aŭtary Vikipiedyi? Bladyniec (hutarki) 00:30, 22 kastryčnika 2013 (FET)
Ну навошта так эмацыйна ўспрымаць усё тое, што тут панапішуць. Зрэшты, Вашую пазыцыю таксама разумею, стыль яшчэ троху паправіў, скарэктаваў у больш нэўтральны бок, паадкідаў збыткоўнае згадваньне (выяўленьне у патрэбным сьвятле патрэбных фактаў?) пра «расейскую ўладу», тое што ўлада ў Расейскай імпэрыі была расейскай а не чэха-славацкай зразумела і так, без залішняй акцэнтацыі нацыянальнай прыналежнасьці кепскай улады расейцаў, якія душылі добрых палякаў на беларускай зямлі. Але вычытка яшчэ хаця б некалькімі ўдзельнікамі патрабуецца абавязкова. Голас супраць прыбіраю.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:32, 27 кастрычніка 2013 (FET)
Jašce nakont humanitarnaści stylu, na jaki Vy narakajecie: dazvolicie, što pracytuju frazu: Pad pokryvam nočy, u 1950 roku savieckija ŭłady ŭzarvali vybitny pomnik architektury. Heta frahmient artykuła Kaścioł Śviatoha Tamaša Akvinskaha i klaštar daminikanaŭ (Miensk), jaki byŭ abrany dobrym i anijakich zaŭvahaŭ nakont stylu nie było. Bladyniec (hutarki) 08:33, 23 kastryčnika 2013 (FET)
Калі ў Вас ёсьць прэтэнзіі да якасьці іншых артыкулаў, аднзначаных добрымі, калі ласка Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:32, 27 кастрычніка 2013 (FET)

: Супраць Спадар Томаш, калі ласка, ня ўспрымайце гэта занадта блізка, мы цэнім працу кожнага ўдзельніка (калі яна не разбуральная), у тым ліку і вашу па стварэньні гэтага артыкулу. У ім быццам няма нейкіх недакладных зьвестак, і не так мала інфармацыі і гэтага ўсяго дастаткова для звычайнага артыкулу. Але, сапраўды, для такога кшталту тэмы не хапае погляду з беларускага пункту гледжаньня, каб быць абраным у добрыя ў нашым разьдзеле. І можа насамрэч сярод беларускіх крыніцаў няма грунтоўных дасьледваньняў на гэтую тэму, у тым няма вашай віны, але гэта значыць, што няхай артыкул застаецца з цяперашнім статусам без абраньня. Ваша праца ў любым выпадку не застанецца марнай, памятайце, што галоўная наша мэта — ствараць якасныя артыкулы па сваёй сутнасьці (у межах магчымага), а выбраньне ў добрыя ці абраныя — гэта ўжо другаснае і проста служыць для большай зручнасьці для карыстальнікаў па пошуку якасных матэрыялаў.--Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:20, 23 кастрычніка 2013 (FET) Улічваючы апошнія паляпшэньні зьместу артыкула, здымаю голас супраць --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:10, 19 лістапада 2013 (FET)

Jakoha Vy čakajecie biełaruskaha punktu pohladu, kali vidavočna, jon nie isnuje? Kali adzin tolki aŭtar napisaŭ pa hetaj temie niekalki frazaŭ, vidavočna, dla biełaruskaj histaryjahrafii tema - marhinalnaja. Artykuł razpracavany jak maha lepš na krynicach, jakija isnujuć, i takim čynam spoŭniaje krytery abrannia ŭ dobryja. Bladyniec (hutarki) 17:13, 30 kastryčnika 2013 (FET)
Супраць Цалкам згодны з двума папярэднікамі. Дадаць, бадай, няма чаго.Liashko (гутаркі) 21:13, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Adzin z Vašych papiarednikaŭ, na jakich Vy spasyłajeciesia, admoviŭsia ad hołasu suprać. Bladyniec (hutarki) 17:13, 30 kastryčnika 2013 (FET)
Ciapier užo ŭsie Vašyja papiaredniki admovilisia ad hałasoŭ suprać. Bladyniec (гутаркі) 04:30, 23 лістапада 2013 (FET)

На мой погляд артыкул варты да статусу добрага, але перш чым галасаваць хацелася, каб пункты мелі большую гіерархію, зараз глыбіня складае толькі 1, што ня вельмі добра, напрыклад пункты стаўленьні можна было б аб’яднаць стварыўшы падпункты. Таксама было бы добра дадаць выяваў, як то фотаздымак будынку, дзе месьцілася таварыства, калі скажыце адрас, мо зьезджу зраблю фотаздымак сам. З крыніцамі таксама было пажадана іх павялічыць, але тутака зразумела, што іх ня так многа, а вось на вонкавых спасылках я настойваю (але таксама ня вельмі крытычна). Можа яшчэ, што можна знайсьці, каб павялічыць артыкул. Увогуле я за артыкул, хоць трэшачку дапрацаваць (фотаздымкі, гіерархія, вонкавыя спасылкі). --Dymitr 22:43, 23 кастрычніка 2013 (FET)

Дзякуй за каментар. Нажаль, не ведаю адрасу сядзібы арганізацыі. Калі б гэтая інфармацыя была ў якой-небудзь крыніцы, тады бязумоўна я б гэта напісаў у артыкуле. Фоткі пашукаў і дадаў яшчэ некалькі - спадзяюся, гэта дастаткова, бо вельмі цяжка знайсці яшчэ нешто па гэтай тэме. Беларускую крыніцу шукаў два гады. Гіерархію можна зрабіць, но я імкнуўся да таго, каб структура была як мага больш простай, а калі зрабім раздзелы і падраздзелы, тады ўсё стане больш складаным. Але можна, канешне, гэта зрабіць. Bladyniec (гутаркі) 21:39, 25 кастрычніка 2013 (FET)

Бачу, што ідзе праца, дзякуй за рэагаваньне на мае камэнтары. Але ёсьць яшчэ пажаданьні. У пункце «4.2. З боку насельніцтва» у першым сказе вісіць [Крыніца?], трэба дадаць крыніцу, мяркую, што ў тых кнігах зь літаратуры гэтыя факты ёсьць. Яшчэ цікава, чаму крыніцы й заўвагі аформлены праз тэг < ref >, а не праз Шаблён:Зноска. Хацеў ўжо авансам ставіць За, але пакуль вісіць шаблён:няма крыніцы прагаласаваць не магу. --Dymitr 23:57, 31 кастрычніка 2013 (FET)

Krynicy ŭžo vypraŭlenyja. Bladyniec (гутаркі) 04:22, 23 лістапада 2013 (FET)
  1. Калі ёсьць яшчэ фота па тэме, дадавайце, калі ласка,--Mr. Sрock (гутаркі) 11:31, 23 лістапада 2013 (FET)
Fotak ŭžo, napeŭna, chapaje? Bladyniec (гутаркі) 04:34, 23 лістапада 2013 (FET)
Напэўна хапае, хаця калі б былі вядомыя мясьціны ў Менску, зьвязаныя з арганізацыяй, іх выявы таксама былі б дарэчы.--Mr. Sрock (гутаркі) 11:31, 23 лістапада 2013 (FET)
  1. Магчыма больш напісаць пра прычыны зьяўленьня, дарэчы будуць дадзеныя па перапісе насельніцтва 1897 году (здаецца) у Расеі, там можна праглядзець колькасьць палякаў у Менску/Менскай губэрні. Да пытаньня аб карэнных мянчуках=) Дадаў сам.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:45, 17 лістапада 2013 (FET)
  2. Вельмі пажадана дапісаць пра вынікі дзейнасьці таварыства ў апошнім пункце: колькі было задзейнічана настаўнікаў, мела сябраў, колькі прайшло навучэнцаў, хто пацярпеў, чаму дакладна спыніла дзейнасьць (ці не Першая сусьветная вайна таму прычынай?),
Tak jak napisaŭ vyžej, naŭradci rabilisia takija statystyki. Zaviaršennie dziejnasci apisanaje - ŭ 1917 hodzie kiraŭnictva pierajšło da novaj, lehalnaj i bolš maštabnaj arhanizacyi. Bladyniec (гутаркі) 04:34, 23 лістапада 2013 (FET)
  1. Стаўленьне з боку насельніцтва, калі гэта магчыма, можна дапоўніць таксама хаця б прыкладнай колькасьцю навучэнцаў,--Mr. Sрock (гутаркі) 11:31, 23 лістапада 2013 (FET)
Nažal nie mahu znajsci nidzie bolš dakładnych infarmacyi za tyja, jkija ŭžo napisaŭ... naŭradci rabilisia padrabiaznyja statystyki dla padpolnaj dziejnasci. Bladyniec (гутаркі) 04:34, 23 лістапада 2013 (FET)
  1. Дадаць крыніцу ў месца, дзе стаіць Крыніца?, Томаш доўга трымаўся :-), але ўрэшце, Зроблена.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:22, 21 лістапада 2013 (FET)
  2. Пазначыць код мовы ў зносках/літаратуры, шаблён {{ref-pl}} і інш. Прыкладна як тут: Саамскія мовы.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:32, 27 кастрычніка 2013 (FET) Зроблена, але астатняе спадар Томаш мусіць прагледзець сам.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:45, 17 лістапада 2013 (FET)
  3. Камэнтар: Ці правільна з пункту гледзішча афармленьня падстаронкі зробленая перанамінацыя ў добрыя артыкулы? (маю на ўвазе тое, ці можна рабіць перанамінацыю над закрытай сэкцыяй папярэдняй спробы намінацыі) --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:44, 30 кастрычніка 2013 (FET)
Улічваючы тое, што на намінацыі спасылаюцца некаторыя з шаблёнаў, то яны безумоўна павінны быць усе ўпарадкаваны паводле стандартных назваў. Іншым шляхам, акрамя падобнага, гэтага, відаць, зрабіць не атрымаецца. Таму ўсё слушна. --Mr. Sрock (гутаркі) 23:28, 31 кастрычніка 2013 (FET)
З улікам зробленых дапрацовак, адказаў на камэнтары, галасоў супраць і за артыкул, а таксама тых, хто ўстрымаўся, артыкул урэшце абраны добрым 25 лістапада 2013 году, спадзяюся пабачым іншыя артыкулы шаноўнага аўтара на падобных намінацыях яшчэ ня раз.--Mr. Sрock (гутаркі) 13:52, 25 лістапада 2013 (FET)