Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкул з Ру-Вікі, які сам збольшага зьяўляецца перакладам з Анг-Вікі (статусы добрага у абодвух разьдзелах). Мінімальна дапрацаваў тэкст, дадаў беларускіх крыніц. Быў моцна зьдзіўлены, падрабязнай інфармацыі пра ту вайну ў беларускіх гісторыкаў амаль няма. Нават у ЭВКЛ месца для асобнага артыкула не знайшлося. Такім чынам, ІМХО, артыкул — адно з самых поўных апісаньняў тых падзей на беларускай мове. Спадзяюся на вашую актыўнасьць.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:13, 28 ліпеня 2013 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Падтрымліваю На маю думку, артыкул цалкам адпавядае крытэрам для добрага артыкула. Інфармацыя пададзеная вельмі якасна, упарадкавана і ўсеабдымна. Прыемна бачыць у Вікіпэдыі гістарычныя артыкулы такога ўзроўню. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:22, 28 ліпеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Адпавядае асноўнам крытэріям з запасам. Асноўная тэма раскрыта, спасылкі аўтарытэтныя, сьпіс літаратуры таксама ёсьць. --Gruszecki (гутаркі) 12:40, 23 жніўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Далучаюся.--Антось Гліністы (гутаркі) 17:43, 23 жніўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 22:29, 23 жніўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. --Dymitr 14:59, 24 жніўня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Ад Gruszecki
[рэдагаваць крыніцу]Частка «Першы этап (1389—1390)», першы сказ, слова «разьмясьціць». Ці не больш правільна «зьмесцаваць»? --Gruszecki (гутаркі) 12:30, 23 жніўня 2013 (FET)
- Слоўнік НН. Увогуле, лічу, што артыкулы (за рэдкім выключэньнем) лепей пісаць бяз усялякіх моўных перагібаў і моўнага пурызму. Слова «разьмясьціць» зразумеюць усе, наконт «зьмесцаваць» ня ўпэўнены.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:38, 23 жніўня 2013 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Пярэчаньняў няма. Абраны ў добрыя. Пры такіх тэмпах, думаю, дагонім і перагонім іншы беларускі разьдзел па колькасьці добрых артыкулаў ужо хутка. Паўтаруся, якасьць — тое, за кошт чаго гэты разьдзел мусіць быць чытаным, спадзяюся гэтую думку падзяляюць усе рэдактары, такім чынам яшчэ раз заклікаю ўсіх да мэтадычнага напісаньня падобных артыкулаў (пераклад — самы просты і эфэктыўны шлях). Усім вялікі дзякуй!, просьба ня крыўдзіцца за спрэчныя моманты — паказчык сапраўднага працоўнага працэсу.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:18, 25 жніўня 2013 (FET)