Белазар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Белазар
Распрацоўка Алег Азароўскі
Апошняя вэрсія 6.1 (10 чэрвеня 2009 г.; 9 гадоў таму)
АС Microsoft Windows
Тып праграма-перакладнік тэкстаў
Ліцэнзія бясплатна для некамэрцыйнага выкарыстаньня
Афіцыйная старонка belazar.belinter.net

«Белазар» — гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з расейскай мовы на беларускую, і зваротна, упершыню выдадзеная 1 лістапада 2002 году[1]. «Белазар» аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстачу гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсьвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі артаграфічнымі памылкамі. Праграма прызначана для працы ў Windows XP SP3, 2003, Vista, 7. «Белазар» распаўсюджваецца бясплатна для некамэрцыйнага выкарыстаньня, і ня мае ніякіх абмежаваньняў па часе выкарыстаньня і колькасьці запускаў. У 2008 годзе налічваў 81 тыс. беларускіх і 149 тыс. расейскіх артыкулаў, злучаных між сабою 97 тыс. перакладных сувязяў[2].

Магчымасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Двухбаковы пераклад

Праграма дазваляе рабіць пераклады як з расейскай мовы на беларускую — гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданьні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, расейска-беларускі) — ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-расейскі).

  • Захоўваньне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў

Пры даданьні новага слова ці словазлучэньня ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трываньне) — цэлых 30.

  • Магчымасьць перакладу кароткіх выразаў

Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэньне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэньне ў словазлучэньне. Словазлучэньне можа ўтрымоўваць ня больш за 5 словаў.

  • Інтэлектуальная карэктоўка перакладу

Белазар ня проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасьці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасьці словаў у сказе.

  • Акуратнасьць і дакладнасьць апрацоўкі тэкстаў

Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграмаў, перакладаў праграмных інтэрфэйсаў — ён не псуе тэгі, не зьбівае радкі, захоўваючы нязьменнай структуру зыходнага файла.

  • Аўтаматычнае пераключэньне раскладак клявіятуры

Паўсюль у праграме, дзе ёсьць такая неабходнасьць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэньне раскладак клявіятуры з расейскай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы усталёўваць гэтыя раскладкі ў сыстэме — Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы.

  • Артаграфічны кантроль беларускага тэксту

У Белазары вэрсіі 2.0 зьявіўся артаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль артаграфіі грунтуецца на правілах напісантня беларускіх словаў, і ўлічвае чашчыню зьяўленьня тых ці іншых спалучэньняў літараў у словах на беларускай мове.

  • Хуткасьць працы

Белазар ствараўся з тым разьлікам, каб спрасьціць і паскорыць усе апэрацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі — да атрыманьня гатовага перакладу. «Гарачыя кнопкі» і іншыя прыстасаваньні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасьці апэрацыяў.

  • Артаграфічны аналіз

Убудаваны ў праграму артаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з вэрсіі 3.5 артакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэньняў для беларускай і расейскай моваў, што прыкметна павялічыла якасьць выяўленьня магчымых памылак у тэкстах.

  • Падтрымка лацінкі

Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсьць магчымасьць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагаваньня ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вэрсія 1.0 (1 лістапада 2002 году) — першая апублікаваная вэрсія «Белазару». Выйшла ў сьвет у выглядзе дэма-вэрсіі.
  • Вэрсія 1.5
  • Вэрсія 2.0
  • Вэрсія 2.5
  • Вэрсія 2.5.7
  • Вэрсія 3.0 (сакавік 2004)
  • Вэрсія 3.5 (красавік 2004)
  • Вэрсія 3.7 (студзень 2005)
  • Вэрсія 4 (красавік 2005)
  • Вэрсія 5 (чэрвень 2007)
  • Вэрсія 6 (сакавік 2009)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Павал Бадзялік (22 ліпеня 2004) «Белазар» — першы перакладчык на беларускую мову. Кампутарныя весьці, №29. Праверана 30 верасьня 2012 г.
  2. ^ Мікола Тамашэвіч. БелАзар — зьява народная // Чырвоная змена. — 15 траўня 2009. — № 18 (15572). — С. 2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]