Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Аляксандар Мароз/Архіў 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Мяркую, што на добры артыкул, якраз тое, што трэба. Крыніцы ёсьць. Нэўтральнасьць, спадзяюся, таксама. --Vasyl` Babych 17:44, 27 сакавіка 2010 (UTC)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю --Vasyl` Babych 17:44, 27 сакавіка 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю --Jauhienij 10:17, 28 сакавіка 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 22:20, 26 траўня 2010 (UTC)
  4. Падтрымліваю --Удзельнік:W 15:45, 28 чэрвеня 2010 (UTC)
  5. Падтрымліваю. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:07, 24 жніўня 2010 (UTC)

Наяўнасьць крыніцаў і пашыраная біяграфія не павінны зьяўляцца выключэньнем з группы звычайных артыкулаў. Калі паглядзець па інтэрвіках, то акрамя жыцьцёвага шляху, там існуюць і асобныя падразьдзелы, прысьвечаныя асобным яскравым фактам біяграфіі палітыка і яго адносінаў зь іншымі палітыкамі. --Jauhienij 18:09, 27 сакавіка 2010 (UTC)

Падзяліць разьдзел «Біяграфія» не праблема. Пытаньне ў тым, ці ёсьць ў гэтым сэнс. Што датычыцца іншых разьдзелаў, то там шмат інфармацыі без крыніц. (напрыклад, ў ангельскамоўным - 5 крыніц, расейскамоўным — адна...) А няма аўтарытэтных крыніцаў — няма чаго і артыкул дапаўняць. --Vasyl` Babych 18:52, 27 сакавіка 2010 (UTC)
У гэтым з вамі цалкам згодны, але хіба не існуе артыкулаў ва ўкраінскай або расейскай пэрыёдыцы на конт гэткіх разьдзелаў? --Jauhienij 19:05, 27 сакавіка 2010 (UTC)
Дапоўніў разьдзел аб справе Ґанґадзэ + знайшоў на гэта крыніцы. Разьдзел "палітычныя пагляды" ў ангельскамоўным разьдзеле зьяўляецца арыгінальным даследваньнем. А больш там (ў ангельскамоўным артыкуле) нічога новага няма. У расейска- і украінскамоўных разьдзелах тым больш... --Vasyl` Babych 21:09, 27 сакавіка 2010 (UTC)
Калі ласка, адрэдагуйце крыху стыль, каб усе нумары спасылак на крыніцы стаялі перад кропкай. --Jauhienij 21:30, 27 сакавіка 2010 (UTC)
Зроблена --Vasyl` Babych 22:20, 27 сакавіка 2010 (UTC)
Прапаную пакуль скасаваць гэта і абмеркаваць. Wizardist г 22:53, 27 сакавіка 2010 (UTC)
Навошта скасоўваць? Я ва ўсіх сваіх артыкулах ставіў нумары АК перад кропкай. Прасьцей будзе вас скасаваць, чым рабіць паўсюльныя праўкі. --Jauhienij 23:25, 27 сакавіка 2010 (UTC)
Панове, без абраз, але лічу пытаньне не істотным. Яно ніяк не ўплывае на тое, добры артыкул, ці не. --Vasyl` Babych 07:51, 28 сакавіка 2010 (UTC)

Супраць. Ёсьць вялікая колькасьць фактаў без крыніц (там, дзе крыніцы сапраўды патрэбныя). Таксама ёсьць крыху з арыгінальнага дасьледваньня. Штосьці я пазначыў. Глядзіце ў гісторыі. Плюс над стылем папрацаваць яшчэ трэба. А разьдзел «Пасьля 1991» ці перапісаць, ці разьбіць на падразьдзелы, бо гэта проста нейкая інфармацыйная сьцяна, а не энцыкляпэдыйны разьдзел. Wizardist г 20:59, 13 ліпеня 2010 (UTC)

  • Разьдзел Аляксандар Мароз#Пасьля 1991 перанасычаны інфармацыяй і не падзелены на абзацы. Сама лепш яго разьбіць на некалькі падразьдзелаў ці хаця б падзяліць на абзацы. Ну і пажадана ўсё ж трохі палепшыць стыль (напрыклад зьмясьціць выявы ў шахматным парадку, а не адна пад адной) і падправіць артаграфію. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 07:56, 27 траўня 2010 (UTC)
Падзяліў разьдзел на абзацы. Два тыдні таму артаграфію таксама падправіў. Удзельнік:W 19:46, 13 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй! --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:07, 24 жніўня 2010 (UTC)

Сэкцыі называюцца «...да 1991» і «пасьля 1991» таму, што маецца на ўвазе «за СССР» і «па СССР»? То можа лепей так і назваць было б? А то паўстае лягічнае пытаньне, а чаму менавіта 1991?

Быў сакратаром абласной рады прафсаюзаў (1983—1989), пазьней кіраваў аграрным аддзяленьнем Кіеўскага абкаму КПСС (ад 1989 г.), першага сакратара партыйнага камітэту абласных арганізацый ды установаў. Відаць, [быў] першым сакратаром партыйнага камітэту абласных арганізацый ды установаў?

Акрамя таго, артыкул мусіць яшчэ быць падмацаваны крыніцамі ў пазначаных месцах. --Taravyvan Adijene 10:23, 30 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Ці ёсьць яшчэ актуальныя заўвагі па сутнасьці артыкула? Крытэрам добрага артыкул адпавядае, зьбіраюся надаць яму гэты статус. —zedlik 01:48, 8 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Артыкулу нададзены статус добрага. —zedlik 00:47, 1 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]