Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гісторыя пошты і паштовых марак Эстоніі
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Каб старонка кандыдатаў у абраныя не пуставала, наміную гэты артыкул, перакладзены мной пераважна з расейскай Вікі.
- Ініцыятар: Renessaince
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Падтрымліваю — Якасны артыкул, адпавядае крытэрам абраных. Liashko (гутаркі) 18:10, 15 траўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю — Абраньне гэтага артыкулу будзе дарэчным. Вельмі інфарматыўны і адпаведны крытэрам вікіпэдычнасьці. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 14:38, 8 ліпеня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]- Супраць Амаль такія самыя аднолькавыя артыкулы ёсьць у Ру- і Укр-вікі. Там яны не намінаваныя нават на добрыя. Хоць, можа для добрага тут артыкул якраз бы і падыйшоў. --Zmicier P. (гутаркі) 17:10, 7 лютага 2013 (FET)
- Мне здаецца, што тое, што такія артыкулы зь нейкіх прычынаў не намінаваныя ў іншых вікіпэдыях — праблема толькі тых разьдзелаў. Для нас жа галоўнае — каб кандыдаты адпавядалі нашым крытэрам. --Renessaince 09:13, 11 лютага 2013 (FET)
- Сапраўды! Але-але...Безумоўна падтрымаю намінацыю на добры, калі не стане абраным па выніках галасавання.--Zmicier P. (гутаркі) 19:48, 18 лютага 2013 (FET)
- Мне здаецца, што тое, што такія артыкулы зь нейкіх прычынаў не намінаваныя ў іншых вікіпэдыях — праблема толькі тых разьдзелаў. Для нас жа галоўнае — каб кандыдаты адпавядалі нашым крытэрам. --Renessaince 09:13, 11 лютага 2013 (FET)
Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]- Адразу: пашырыць прэамбулу да двух-трох абзацаў. За прыклад можна ўзяць прэамбулу з ангельскай вэрсіі артыкула. — Wizardist г +у 16:34, 21 верасьня 2012 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Думаю, можна здымаць з галасаваньня. --Renessaince 13:27, 5 жніўня 2013 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Зьняты з галасаваньня з падачы ініцыятара.
P.s. Спадзяюся аўтар высуне артыкул кандыдатам у добрыя, дзе, ня сумняваюся, будзе без пытаньняў абраны ў якасьці добрага.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:46, 6 жніўня 2013 (FET)
- Ну, не «з падачы», а па выніках галасаваньня. А на тое, каб выставіць яго паўторна на галасаваньне, ёсьць адна загваздка. Паводле правілаў,
Калі артыкул ужо высоўваўся ў абраныя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. | ||
А тут такая сітуацыя, што нават незразумела, што трэба дапрацоўваць . --Renessaince 13:13, 8 жніўня 2013 (FET)
- Праз маю (часова) нізкую вікі-актыўнасьць не заўважыў гэтага галасаваньня, аб чым шкадую. Крыху выправіў артаграфію. Галоўнае: зьмяніў «рок» на «год», бо кандыдаты ў абраныя артыкулы (ды й проста артыкулы ўвогуле) не павінны ўтрымліваць дыялектальныя словы, або розныя -ізмы (палянізмы, русізмы...) Ужо ня стаў выпраўляць «места» на «горад», хаця апошняе слова больш распаўсюджана (у т. л. артыкул Места дае перанакіраваньне на Горад). Што да мілі: якое дачыненьне мае расейская міля да Швэдзкай Эстляндыі? Швэдзкая міля раўна 10 км. Крыніцаў, на маю думку, магло быць і болей. А на добры варта будзе высунуць. З павагай--Lesnas ättling (гутаркі) 13:57, 8 жніўня 2013 (FET)
- Дзякуй за артаграфію, але рок — не палянізм. --Renessaince 15:58, 8 жніўня 2013 (FET)
- Дзякуй -- цікава было пачытаць. Быў вельмі зьдзіўлены, што гэта не палянізм... АЛЕ: спадзяюся, што Вы ня станеце спрачацца, што «год» ужываецца непараўнальна найчасьцей за «рок» (да той ступені, што апошні пераважнай большасьцю ўспрымаецца як палянізм). У абраных і добрых (і пажадана, ва ўсіх астатніх артыкулах) павінна быць упарадкаванасьць, таму лічу, што пакуль няма падставаў ужываць гэты варыянт.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:33, 8 жніўня 2013 (FET)