Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3 ліпеня: Дзень Рэспублікі
1608 — францускі падарожнік Самюэль дэ Шамплен (на выяве) заснаваў Квэбэк
1655 — Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: войскі Маскоўскае дзяржавы захапілі Менск (паводле іншых зьвестак — 13 ліпеня)
1660 — Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі
1866 — адбылася бітва пад Садовай, пераломная ў Аўстрыйска-прускай вайне
1944 — Другая сусьветная вайна: у Менск увайшлі савецкія войскі
1964 — у ЗША прынялі «Закон аб грамадзянскіх правах», які забараніў расавую сэгрэгацыю