Вікіпэдыя:Вікіфікатар
«Вікіфіка́тар» — гэта адмысловы сцэнар на JavaScript, які апрацоўвае вылучаны тэкст у акне рэдагаваньня артыкулу згодна пэўным правілам вікі-разьметкі й беларускай тыпаграфікі.
Каб скарыстацца Вікіфікатарам, трэба націснуць кнопку Вікіфікатара на панэлі рэдагаваньняў, як паказана на здымку:
Калі ў акне рэдагаваньня нічога ня вылучана, Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст.
Апісаньне работы
[рэдагаваць крыніцу]Тэкст, які не апрацоўваецца
[рэдагаваць крыніцу]У самым пачатку з апрацоўкі выключаюцца:
- тэкст унутры тэгаў
<nowiki>…</nowiki>
,<pre>…</pre>
,<source>…</source>
,<code>…</code>
,<tt>…</tt>
,<math>…</math>
,<gallery>…</gallery>
- радкі, якія пачынаюцца з прагалу (нефарматаваны тэкст)
{{шаблёны}}
http://вонкавыя спасылкі
[[унутраныя спасылкі]]
<любыя тэгі>
="атрыбуты табліцаў"
Замены
[рэдагаваць крыніцу]Для спрашчэньня пераносу артыкулаў выконваюцца замены:
[[category
→[[Катэгорыя
[[:category
→[[:Катэгорыя
Пэўныя HTML-тэгі замяняюцца на аналягі вікіразьметкі:
<b>тэкст</b>
і<strong>тэкст</strong>
→'''тэкст'''
<i>тэкст</i>
і<em>тэкст</em>
→''тэкст''
<hr>
→----
Пэўныя HTML-сутнасьці і словы замяняюцца на сымбалі Юнікоду:
Замяняюцца | На сымбаль |
---|---|
(c) (кірылічнае) (с) (лацінскае) © |
© |
(r) ® |
® |
(tm) (тм) ™ |
™ |
(p) (лацінскае) § |
§ |
€ | € |
¥ | ¥ |
£ | £ |
+- ± |
± |
~= | ≈ |
... … … |
… |
Замяняюцца | На сымбаль |
---|---|
° | ° |
" « » „ “ „ “ ” << >>[a] |
" |
^2 ² <sup>2</sup>[b] |
² |
^3 ³ <sup>3</sup>[b] |
³ |
Адзіночны машынапісны апостраф '
у межах словаў замяняецца на правільны апостраф ’
.
Злучок, мінус і працяжнік
[рэдагаваць крыніцу]Вікіфікатар замяняе на мінус (−):
- Злучок, за якім ідзе лічба і якому папярэднічае прагал;
- Злучок, за якім ідзе лічба і якому папярэднічае пасьлядоўнасьць «sup>» альбо «sub>».
Пасьля апрацоўкі мінусаў Вікіфікатар замяняе на доўгі працяжнік (—):
- Кароткі працяжнік (–);
- Злучок, паабапал якога стаяць прагалы ( - );
- Злучок у пачатку радка (простая мова);
- Злучок, паабапал якога з кожнага боку стаяць тры ці чатыры лічбы (1985-1991);
- Злучок, паабапал якога стаяць рымскія лічбы (VII-IX);
- Падвойны злучок ( -- ), паабапал якога стаяць прагалы альбо лічбы (1941--1945);
Зьвярніце ўвагу, што злучок, паабапал якога проста стаяць лічбы, не апрацоўваецца Вікіфікатарам. Гэта зроблена адмыслова, каб пазьбегнуць шматзначнасьцяў: «Калі Васю было недзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік], ён меркаваў, што іншыя дзеці ў ягоным узроставым пэрыядзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік] ня здолеюць зразумець, што 3−4=−1 [патрэбныя мінусы]».
Двукосьсі
[рэдагаваць крыніцу]Вікіфікатар спачатку ператварае ўсе расстаўленыя двукосьсі (« » “ ”„
) у звычайныя ("
), а пасьля зноў іх расстаўляе, але ўжо паводле правілаў набора беларускага тэксту: "звычайныя" двукосьсі ператвараюцца ў «двукосьсі-елачкі», а двукосьсі ўнутры двукосьсяў — у „двукосьсі-лапкі“.
Апрацоўка прагалаў
[рэдагаваць крыніцу]Выдаляюцца лішнія прагалы:
- у канцы радкоў
- некалькі запар (замяняюцца адным)
- перад коскай: «слова , слова» → «слова, слова»
- перад кропкай з коскай: «слова ; слова» → «слова; слова»
- пасьля пачатковай круглай дужкі і перад канцавой: «бегемот ( гіпапатам )» → «бегемот (гіпапатам)»
- у дыяпазонах гадоў і стагодзьдзяў: «1988 — 1995» → «1988—1995»
Дадаюцца прапушчаныя прагалы:
- пасьля кропкі ў канцы сказу: «слова.Слова» → «слова. Слова»
- пасьля коскі: «слова,слова» → «слова, слова»
Для падвышэньня чытэльнасьці вікі-разьметкі таксама дадаюцца прапушчаныя прагалы пасьля знакаў *
#
:
і іхных камбінацыяў у пачатку радка, паабапал загалоўкаў (==А==
→ == А ==
), і дадаецца адсутны пусты радок перад загалоўкам.
Устаўка непарыўных прагалаў
[рэдагаваць крыніцу]Непарыўны юнікодавы прагал \x00A0
аналягічны сутнасьці
, але выглядае як звычайны прагал. Як вынік гэтага — артыкул зручней рэдагаваць.
Асноўная праблема зь непарыўнымі прагаламі палягае ў тым, что браўзэр Firefox вэрсій 1.х і 2.х пры рэдагаваньні тэксту аўтаматычна замяняе непарыўныя прагалы на звычайныя (гл. m:Firefox bugs affecting MediaWiki#Fixed bugs, not yet released). Гэта праблема вырашаная ў тэставых вэрсіях Firefox 3 [1].
У выніку дадаваньня непарыўных прагалаў Вікіфікатарам і наступнае выдаленьне іх пры рэдагаваньні ў Firefox вядзе да таго, што ў абодвух выпадках атрымліваюцца вельмі вялікія адрозьненьні ў зьменах.
Як вынік гэтага, Вікіфікатар выкарыстоўвае нябачны непарыўны прагал толькі ў цотных прасторах назваў, апроч прасторы назваў «Вікіпэдыя:» (то бок толькі ў тых прасторах, дзе не вядуцца абмеркаваньні).
Непарыўны прагал ставіцца:
- пасьля бачнага знаку перад працяжнікам, каб наступны радок не пачынаўся з працяжніка
- у кірылічных ініцыялах, напрыклад «І.Д. Луцэвіч» → «І. Д. Луцэвіч»
Апрацоўка скарачэньняў
[рэдагаваць крыніцу]- Вікіфікатар замяняе непарыўным юнікодавым прагалам U+00A0 прапушчаныя звычайныя прагалы ў скарачэньнях «і г.д.», «і да т.п.», «г.зв.», «н.э.».
- Непарыўным прагалам замяняецца альбо дапаўняецца пры адсутнасьці прагал пасьля лічбаў перад пазначэньнямі адзінак велічынь «м», «мм», «см», «дм», «км», «г», «кг», «мг», «с», а таксама перад скарачэньнямі «тыс.», «млн», «млрд», «трлн». Скарачэньне «тыс» дапаўняецца кропкай. Для астатніх кропка прыбіраецца ў тых выпадках, калі скарачэньне відавочна не прыпадае на канец сказу.
- Непарыўным прагалам замяняецца прагал пасьля лічбаў у скарачэньнях «г.», «гг.», «ст.», «стст.».
- Скарачэньні «у т.л.», «т.б.» разгортваюцца ў поўныя.
Градусы
[рэдагаваць крыніцу]Вікіфікатар расстаўляе прапушчаныя знакі градуса, напрыклад:
+4 C
→+4 °C
-20 F
→−20 °F
Пры гэтым перад знакам градуса ставіцца непарыўны прагал.
Паведамленьні Вікіфікатара
[рэдагаваць крыніцу]Паведамленьні Вікіфікатара паказваюцца на ангельскай мове з-за магчымых праблемаў адлюстраваньня кірыліцы ў дыялёгавых вокнаў старых браўзэраў.
Wikificator cannot work in your browser
[рэдагаваць крыніцу](У вашым браўзэры Вікіфікатар працаваць ня можа).
Азначае, што ваш браўзэр не падтрымлівае на дастатковым узроўні рэгулярныя выразы. Выкарыстоўвайце іншы браўзэр.
Wikificator will process ALL text on this page. Continue?
[рэдагаваць крыніцу](Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Працягнуць?).
Азначае, што рэалізацыя JavaScript у вашым браўзэры не дазваляе апрацаваць толькі вылучаны фрагмэнт. Націсьніце «OK», каб дазволіць Вікіфікатару апрацаваць увесь тэкст.
Wikifikator doesn’t work on discussion pages
[рэдагаваць крыніцу](Вікіфікатар не апрацоўвае гутаркі).
Вікіфікатар адмаўляецца апрацоўваць тэкст на старонках гутарак (усіх няцотных прастораў назваў і ў прасторы 4 «Вікіпэдыя:»), калі знаходзіць у ім больш за адзін подпіс. Ня варта безь неабходнасьці выпраўляць чужыя паведамленьні.
Заўвагі:
- вы можаце спакойна вылучыць і апрацаваць сваю рэпліку альбо нават сваю папярэднюю рэпліку
- у выпадку вострай неабходнасьці апрацаваць усю дыскусію можна перайсьці да рэдагаваньня, напрыклад, сваёй асабістай старонкі, скапіяваць тэкст туды, націснуць кнопку Вікіфікатара, а затым перанесьці назад.
Сумяшчальнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Вікіфікатар не сумяшчальны зь некаторымі браўзэрамі ды функцыямі ў наладах. Таму, калі кнопка Вікіфікатара не працуе й не адлюстроўваецца ў крынічніку (як на выяве ў пачатку артыкулу), паспрабуйце перш за ўсё скінуць налады (кнопка «Скінуць налады» ў Асабістых зьвестках) і памяняць браўзэр.
Браўзэры, у якіх Вікіфікатар працуе
[рэдагаваць крыніцу]- У браўзэрах, вылучаных курсівам, не падтрымліваецца апрацоўка вылучэньня:
- Firefox 1.x, Firefox 2.x, Iceweasel/Firefox 3.x (уключна з Flock 1.x, 2.x)
- Galeon 1.2.x, Galeon 1.3.x
- Google Chrome 125
- Internet Explorer 5.5, 6.x, 7.x (уключна з Maxthon 1.x)
- Konqueror 3.1.x, 3.2.x, 3.3.x, 3.4.x, 3.5.x
- Microsoft Edge 125
- Mozilla 1.0, 1.2.x, Mozilla 1.7.x
- Netscape 7.x
- Opera 7.x, Opera 8.x, Opera 9.x, Opera GX (LVL 5)
- SkipStone 0.8.x
- Safari 3 (пад Windows і Mac OS)
- SeaMonkey 1.1.9
Браўзэры, у якіх Вікіфікатар не працуе
[рэдагаваць крыніцу]- Arachne 1.70
- Internet Explorer 3.x, 4.x
- MATLAB HelpBrowser 6.x
- Netscape 3.x, 4.x
- Opera 4.x
Калі вы выкарыстоўваеце браўзэр, якога няма ў сьпісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Вікіфікатара й дадайце яго ў сьпіс.
Несумяшчальныя налады
[рэдагаваць крыніцу]У Вікіпэдыі пакуль няма кнопкі Вікіфікатара ў візуальным рэдагаваньні — заўсёды трэба пераключацца на крынічнік (кнопка алоўка зьлева ад кнопкі «Апублікаваць», а далей «Праўка зыходніка»). Аднак самі налады Выгляду на Вікіфікатар не ўплываюць. Вікіфікатар не адлюстроўваецца, калі ўключаная як мінімум адна з наступных функцыяў:
- Рэдактар вікітэксту-2017 — кнопка «Выкарыстоўваць рэжым вікіразметкі ўнутры візуальнага рэдактара замест іншага рэдактара вікіразметкі» ў Рэдагаваньні;
- візуальнае рэдагаваньне — можа быць уключанае, але перайсьці трэба ў крынічнік;
- у Гаджэтах усе наступныя функцыі будуць працаваць, толькі калі іх выключыць ды зноў уключыць адначасова (калі ўключаць іх адну па адной — Вікіфікатар зьнікне з поля інструмэнтаў):
- Артаграфія — кнопка «Выпраўленьне артаграфіі паводле вызначаных правілаў на базе рэгулярных выразаў»;
- HotCat — кнопка «Уключыць HotCat для дадаваньня, зьмены або выдаленьня катэгорыяў»;
- Панэль шаблёнаў — кнопка «Панэль шаблёнаў — хуткае даданьне коду шаблёну ў код артыкула».
Вядомыя праблемы
[рэдагаваць крыніцу]- Праблемы зь непрацаваньнем ды неадлюстраваньнем кнопкі Вікіфікатара апісаныя вышэй, пад загалоўкам «Сумяшчальнасьць».
"Укладзеныя «двукосьсі»"
правільна апрацоўваюцца толькі пасьля прагалу альбо ў пачатку радка.
Калі Вікіфікатар псуе тэкст
[рэдагаваць крыніцу]Пры памылках у апрацоўцы тэксту варта паведаміць пра гэта на старонцы Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Вікіфікатар. Не забудзьцеся пазначыць канкрэтны пачатковы тэкст, тое, у што ён ператвараецца, якім насамрэч мусіць быць вынік, а таксама назву і вэрсію свайго браўзэра.
Калі мае месца рэдкае выключэньне з правілаў апрацоўкі Вікіфікатара, якое немагчыма альбо вельмі складана выправіць (напрыклад, цытата аўтарскага тэксту), варта ўзяць праблемны кавалак тэксту ў тэгі <nowiki></nowiki>
, каб Вікіфікатар яго не апрацоўваў. Пры гэтым для наступных рэдактараў артыкулу можна побач у камэнтарах пазначыць <!-- для абароны ад Вікіфікатара -->
.
Тэхнічныя заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]Скрыпт Вікіфікатара знаходзіцца ў прасторы назваў «MediaWiki:», таму толькі адміністратары праекту могуць зьмяніць скрыпт Вікіфікатара на старонцы MediaWiki:Gadget-wikify.js.
Усе пажаданьні па паляпшэньні Вікіфікатара, а таксама паведамленьні пра знойдзеныя ў ім памылкі пакідайце, калі ласка, на старонцы Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Вікіфікатар.